Застадольскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Застадольскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Сенненскі раён
Уключаў 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Застадолле
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 20 мая 1960

Застадо́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сенненскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Застадолле.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Сенненскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Сенненскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Багушэўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Сенненскага раёна. 20 мая 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Забараўскага (4 населеныя пункты: вёскі Кругляны, Марцінаўка, Ходараўка і Цеплякі) і Машканскага (4 населеныя пункты: вёскі Бікава, Госмірава, Застадолле і Парнева) сельсаветаў[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.