Замастоцкі сельсавет (Віцебскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Замастоцкі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Віцебскі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Замасточча
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 8 красавіка 2004
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Замасто́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Замасточча.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Чэрніцкі сельсавет у складзе Віцебскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — маёнтак Чэрніца. 29 кастрычніка 1924 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Замасточча, сельсавет перайменаваны ў Замастоцкі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Віцебскім раёне БССР. З 15 лютага 1931 года ў складзе Багушэўскага раёна БССР. 8 ліпеня 1931 года ўключаны ў гарадскую рысу Віцебска. З 12 лютага 1935 года сельсавет у складзе адноўленага Багушэўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года ў склад сельсавета з Пліскага сельсавета Бешанковіцкага раёна перададзена вёска Царкавішча[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскага раёна. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Шапечынскага сельсавета[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў: вёскі Вялікая Чэрніца, Гаравыя, Замасточча, Лядзенкі, Лядзішча, Ляхі, Саўчанкі, Скрыдлева, Слабада, Стрыганцы, Уладзіміраўка, Чарнецкі Мох і Шылкі.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.