Перайсці да зместу

Стрыгінскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стрыгінскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Бярозаўскі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Стрыгінь
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 112
Стрыгінскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Стрыгі́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Стрыгінь.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Совінскі сельсавет у складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Совіна. 16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Стрыгінскі, цэнтр перанесены ў вёску Стрыгін[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Стрыгінскага сельсавета 4 населеныя пункты[2]. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Стрыгінь. 26 лютага 2002 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Высокаўскага сельсавета.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1416 чалавек[3], з іх 96,8 % — беларусы, 2,0 % — рускія, 1,1 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1112 чалавек[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 16. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.