Перайсці да зместу

Суша (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Суша
Характарыстыка
Даўжыня 40 км
Басейн 354 км²[1]
Расход вады 1,5 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 2 км ад вёскі Рагі
 • Каардынаты 53°32′05,18″ пн. ш. 29°36′54,5″ у. д.HGЯO
Вусце Ольса
 • Месцазнаходжанне за 0,7 км ад вёскі Ваевічы
 • Вышыня 142 м
 • Каардынаты 53°24′42,74″ пн. ш. 29°19′11,45″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,6 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Ольса → Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раёны Клічаўскі раён, Кіраўскі раён
physical
Суша (рака)
Суша (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Су́ша[2][3] — рака ў Беларусі, у Клічаўскім і Кіраўскім раёнах Магілёўскай вобласці, левы прыток ракі Ольса (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 40 км. Плошча вадазбору 354[2] (364[4][3], 347[5]) км². Сярэдні гадавы расход вады ў вусці 1,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 м/км.

Пачынаецца за 2 км на ўсход ад вёскі Рагі Клічаўскага раёна, вусце за 0,7 км на поўдзень ад вёскі Ваевічы Клічаўскага раёна. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, на вялікім працягу праз лясныя масівы. Даліна невыразная, у ніжнім цячэнні зліваецца з далінай Ольсы, шырыня ад 0,5 км да 1 км. Пойма перарывістая, чаргуецца па берагах, шырыня ад 0,1—0,2 км у верхнім і сярэднім цячэнні да 0,4—0,6 км ніжэй упадзення Перасопенкі. Рэчышча ад вытоку (шырыня 5—7 м), на працягу 7,5 км каналізаванае, ніжэй свабодна меандруе, моцназвілістае. Берагі спадзістыя. Рака прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў. Асноўныя прытоки — Перасопенка (справа), Веткаўка (злева).

Каля ракі населеныя пункты Гарадзец, Рудня, Перасопня.

Зноскі