Сцяг Антыгуа і Барбуды
Выгляд
Сцяг Антыгуа і Барбуды | |
---|---|
![]() |
|
Зацверджаны | 27 лютага 1967 |
Выкарыстанне |
![]() |
Прапорцыя | 2:3 |
Аўтар сцяга | Рэджынальд Самюэль |
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/92/Coastguard_Ensign_of_Antigua_and_Barbuda.svg/200px-Coastguard_Ensign_of_Antigua_and_Barbuda.svg.png)
![Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/21/FIAV_000010.svg/23px-FIAV_000010.svg.png)
Дзяржаўны сцяг Антыгуа і Барбуды — прыняты 27 лютага 1967 года.
Сімволіка сцяга шматзначная.
- Узыходзячае сонца адлюстроўвае ў сімвалічнай форме світанак новай эры.
- Чорны колер указвае на афрыканскія карані жыхароў.
- Чырвоны колер сімвалізуе энергію народа.
- Паслядоўная афарбоўка — жоўты, сіні і белы (уніз ад сонца) — сонца, мора, і пясок.
- Сіні колер — сімвал надзеі, а таксама сімвалізуе Карыбскае мора.
- V-вобразная форма — сімвал перамогі (ад англ.: victory — перамога).
Сцяг створаны мастаком і скульптарам сэрам Рэджынальдам Самюэлем і выкарыстоўваецца з часу атрымання самакіравання ў 1967 годзе. Праект Самюэля стаў лепшым у конкурсе, у якім удзельнічала больш 600 аўтараў.[1]