Перайсці да зместу

Сцяг Антыгуа і Барбуды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг Антыгуа і Барбуды
Зацверджаны 27 лютага 1967
Выкарыстанне Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга
Прапорцыя 2:3
Аўтар сцяга Рэджынальд Самюэль
Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга Сцяг берагавой аховы, прапорцыя: 2:3

Дзяржаўны сцяг Антыгуа і Барбуды — прыняты 27 лютага 1967 года.

Сімволіка сцяга шматзначная.

  • Узыходзячае сонца адлюстроўвае ў сімвалічнай форме світанак новай эры.
  • Чорны колер указвае на афрыканскія карані жыхароў.
  • Чырвоны колер сімвалізуе энергію народа.
  • Паслядоўная афарбоўка — жоўты, сіні і белы (уніз ад сонца) — сонца, мора, і пясок.
  • Сіні колер — сімвал надзеі, а таксама сімвалізуе Карыбскае мора.
  • V-вобразная форма — сімвал перамогі (ад англ.: victory — перамога).

Сцяг створаны мастаком і скульптарам сэрам Рэджынальдам Самюэлем і выкарыстоўваецца з часу атрымання самакіравання ў 1967 годзе. Праект Самюэля стаў лепшым у конкурсе, у якім удзельнічала больш 600 аўтараў.[1]

Зноскі