Сымон Самуэль Сангушка
Самуэль Сямён Сангушка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Samuel Szymon Sanguszko | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Завіша | ||||||
Пераемнік | Ян Войцех Ракоўскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Вольскі | ||||||
Пераемнік | Мікалай Завіша | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Канстанцін Галоўчынскі | ||||||
Пераемнік | Крыштаф Друцкі-Сакалінскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1570 | ||||||
Смерць | лістапад 1638[1][2] | ||||||
Род | Сангушкі | ||||||
Бацька | Андрэй Рыгоравіч Сангушка | ||||||
Маці | Соф’я з Сапегаў[d] | ||||||
Жонка | Ганна з Завішаў[d] і Алена з Гасеўскіх[d][3] | ||||||
Дзеці | Ян Уладзіслаў Сангушка, Геранім Уладзіслаў Сангушка і Кацярына з Сангушкаў[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Сямён (Шыман) Самуэль Сангушка (? — 1638) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода віцебскі (з 1626).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Інгальштацкім універсітэце. Удзельнічаў у войнах супраць Швецыі 1600—1929 і Расіі 1609—1618. Маршалак аршанскі ў 1620, кашталян мсціслаўскі ў 1620—1621 і віцебскі ў 1621—1626, ваявода віцебскі з 1626. Уваходзіў у склад камісіі па расследаванні забойства ў 1623 у Віцебску архіепіскапа Іасафата Кунцэвіча. Валодаў Смалянамі, Абольцамі, Горвалем. У Смалянах пабудаваў замак Белы Ковель. Сабраў вялікую бібліятэку, склаў радавод Сангушкаў, выводзячы іх ад Любарта, займаўся маляваннем і гравюрай. Аўтар друкаваных прамоў. Перайшоў з праваслаўя ў каталіцтва.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Сын Андрэя Сангушкі і Соф’і Сапегі, дачкі кіеўскага кашталяна Паўла Сапегі.
Быў двойчы жанаты. Ад першай жонкі, Ганны Завішы (? — 1619), дачкі Юрыя Завішы, меў дзяцей:
- Казіміра (памёр у 1655),
- Гераніма Уладзіслава (1611—1657), смаленскага біскупа,
- Яна Уладзіслава (? — 1652), старасту суражскага,
- Кацярыну, якая была замужам за аршанскім харужым Янам Статкевічам,
- Крысціну, якая была замужам за браслаўскім маршалкам Янам Мікалаем Рудамінам-Дусяцкім,
- Еўфрасінню, якая была замужам за каралеўскім дваранінам Юрыем Шверынам.
Другі раз ажаніўся з Тарэзай Гасеўскай (? — 1635), дачкой Аляксандра Гасеўскага, але гэты шлюб быў бяздзетным.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пазднякоў В. Сангушкі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 540. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 88.
- ↑ Радаман А., Галубовіч В., Вілімас Д. Земскія ўраднікі Віцебскага ваяводства ў другой палове XVI — першай палове XVII стст. // Commentarii Polocenses historici / пад рэд. В. Галубовіч, В. Варонін — Наваполацк, Мн.: 2005. — Т. II. — С. 56.
- ↑ Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 94. — 377 с.