Сяргей Аляксеевіч Каліноўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Аляксеевіч Каліноўскі
Нараджэнне 3 студзеня 1969(1969-01-03) (55 гадоў)
Імя пры нараджэнні Сяргей Аляксеевіч Каліноўскі
Адукацыя
Дзейнасць юрыст, палітык
Прыналежнасць рэжым Лукашэнкі

Сяргей Аляксеевіч Каліноўскі (нар. 3 студзеня 1969) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Член Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Рэспублікі Беларусь ад Брэсцкай вобласці (з 2013). Намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь (з 2021).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 3 студзеня 1969 года.

У 1993 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 2011 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[1].

З 1993 па 2005 год працаваў суддзёй у сістэме судоў агульнай юрысдыкцыі[2], прайшоў шлях ад стажора народнага суддзі ў Баранавічах і Кобрыне да суддзі Кобрынскага суда[3]. Са жніўня 2005 па 11 сакавіка 2021 года[4] працаваў начальнікам галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта. З’яўляецца членам Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Рэспублікі Беларусь з 18 кастрычніка 2013 года[5].

12 сакавіка 2021 года прызначаны намеснікам Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь[4]. Курыруе пытанні каардынацыі і кантролю за дзейнасцю органаў прымусовага выканання, дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў[6].

Санкцыі ЕС, ЗША і іншых краін[правіць | правіць зыходнік]

Унесены ў санкцыйныя спісы краін Балтыі[7][8].

2 кастрычніка 2020 года Сяргей Каліноўскі трапіў у Чорны спіс Еўрасаюза[9][10][11]. 20 лістапада да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[12]. Акрамя таго, Каліноўскага ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[13][14], Канада[15], Швейцарыя[16][17][18].

21 чэрвеня 2021 года Сяргей Каліноўскі быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[19][20].

Зноскі

  1. Калиновский Сергей Алексеевич. Центральная комиссия Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов Архівавана 26 снежня 2021.
  2. Назначен новый заместитель Министра юстиции Сергей Алексеевич Калиновский Архівавана 26 снежня 2021.
  3. Начальник главного управления юстиции Брестского облисполкома пошел на повышение Архівавана 26 снежня 2021.
  4. а б Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 сакавіка 2021 года № 140 «Аб вызваленні і назначэнні некаторых службовых асоб»
  5. Состав комиссии. Центральная комиссия Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов Архівавана 26 снежня 2021.
  6. Калиновский Сергей Алексеевич. Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка)
  7. Latvia sanctions 101 more Belarus officials
  8. The sanctions of the Government of the Republic in view of the situation in Belarus
  9. Best, Tom; Bonucci, Nicola; Bukowski, Gesa; Hutchison, Talya. Protests in Belarus - EU imposes Fresh Sanctions on the Belarusian Regime and Follows the UK, US and Canada in Imposing Sanctions on Lukashenko (англ.). Paul Hastings LLP. Lexology (17 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2021. Праверана 24 ліпеня 2021.
  10. 40 беларускіх чыноўнікаў, якія трапілі пад санкцыі Эўразьвязу. Сьпіс (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода» (2 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2021.
  11. Council Implementing Regulation (EU) 2021/339 of 25 February 2021 implementing Article 8a of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus (англ.) (26 лютага 2021). Праверана 24 ліпеня 2021.
  12. Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (20 лістапада 2020). Праверана 13 верасня 2021.
  13. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  14. Staff, Reuters. UK sanctions Belarus leader Lukashenko (англ.). Reuters (29 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2021. Праверана 24 ліпеня 2021.
  15. Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List (англ.). Міністэрства міжнародных спраў Канады  (англ.) (19 кастрычніка 2015). Праверана 29 чэрвеня 2021.
  16. Switzerland joins EU in sanctions against top Belarus officials (англ.). Swissinfo  (чэшск.) (13 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2021.
  17. SECO: Ordinance on measures against Belarus (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях  (ням.) (13 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2020.
  18. Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях  (ням.) (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  19. OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША
  20. Belarus Designations; Issuance of Belarus General License 3 and related Frequently Asked Questions (англ.) (21 чэрвеня 2021). Праверана 24 ліпеня 2021.