Перайсці да зместу

Трайпл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трайпл
Тып бізнес, прыватная кампанія[d] і прадпрыемства
Заснаванне Лістапад 1992
Заснавальнікі Юрый Аляксандравіч Чыж
Краіна
Размяшчэнне Мінск, пр. Пераможцаў, д. 51, корп. 2
Адрас
Галіна Будаўніцтва і інш.
Прадукцыя антыбіётык, бетон, мэбля і цэгла
Чысты прыбытак
  • 65,5 млн $ (2014)
Даччыныя кампаніі Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў і Дынама Мінск
Сайт triple.by

ТАА «Трайпл» (памылковае вымаўленне англ.: Triple [ˈtrɪpl] — патройны) — шматпрофільная група кампаній, якая працуе ў многіх сферах: будаўніцтва, мясцовы турызм, сельская гаспадарка, сацыяльныя праекты і іншае[1][2][3].

Станам на жнівень 2024 года:

  • Юрый Чыж — 66,5 %;
  • Міхаіл Маміашвілі (грамадзянін Расіі) — 16,75 %;
  • ООО «Трайпл» — 16,75 %[4].

ТАА «Трайпл» працуе на рынку з лістапада 1992 года. Асноўным відам дзейнасці кампаніі на той момант быў аптовы гандаль прамысловымі і харчовымі таварамі.

Пазней яны заняліся вытворчасцю безалкагольных напояў і сталярных вырабаў з ПВХ.

З часам Трайпл пачало рэгістраваць даччыныя кампаніі: ТАА «Ракаўскі Бровар», СП ТАА «Трайпл-Тэхна», «АкваТрайпл», «ТрайплФарм», «Трайпл-Вялес» і іншыя. А яшчэ Трайпл актыўна працавала у нафтавым бізнэсе.

Акрамя таго, доўгі час кампанія валодала асноўным пакетам акцый футбольнага клуба «Дынама-Мінск». Таксама менавіта яна займалася будаўніцтвам гарналыжнага комплексу ў Лагойску. А ў 2003 годзе адкрыла першы гіпермаркет ProStore.

Галоўнай асобай Трайпла быў і ёсць бізнесмен Юрый Чыж. У сакавіку 2016 года ён быў затрыманы КДБ па абвінавачанні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Потым ён выйшаў на волю. У 2020 годзе кампанія накіравала заяву ў суд пра эканамічную неплацежаздольнасць. У ліпені 2021 года ў адносінах да Трайпла пачалася працэдура санацыі[5].

Праз чатыры гады санацыя кампаніі была завершана паспяхова, фірма атрымала магчымасць ізноў займацца камерцыйнай дзейнасцю. 17 мая 2024 года Эканамічны суд горада Мінска спыніў вытворчасць па справе пра эканамічную неплацежаздольнасць ТАА «Трайпл». Да гэтага, 1 ліпеня 2024 года, Ю. Чыж уступіў на пасаду гендырэктара фірмы[4].

23 сакавіка 2012 года Савет Еўрапейскага саюза дадаў Юрый Чыжа, Трайпл і яго дачынныя кампаніі ў Чорны спіс Еўрасаюза[6][7].

6 лістапада 2015 года санкцыі супраць Чыжа і яго актываў былі зняты[8][9].