Уладзімір Васілевіч Тугай
Уладзімір Васілевіч Тугай | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 мая 1951[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 кастрычніка 2024[2][3] (73 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Уладзімір Васілевіч Туга́й (7 мая 1951[1], Нароўля, Палеская вобласць[3] — 13 кастрычніка 2024[2][3]) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2003).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 7 мая 1951 года ў Нароўлі.
У 1976 годзе скончыў Мінскі педагагічны інстытут, потым працаваў у інстытуце. У 1976—1982 гадах — сакратар камітэта камсамола, у 1982—1988 гадах — намеснік дэкана гістарычнага факультэта, у 1988—1991 гадах — сакратар парткама, у 1991—2005 гадах — дэкан гістарычнага факультэта, у 2005—2015 гадах[4] — загадчык кафедры гісторыі старажытных цывілізацый і сярэднявечча Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
З 2016 года — загадчык цэнтра ўсеагульнай гісторыі і міжнародных адносін Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[5]. Пасля таго як кіраўніцтва Інстытута гісторыі НАН Беларусі вырашыла не працягваць працоўныя кантракты з гісторыкамі Міколам Волкавым, Алесем Жлуткам, Кацярынай Крывічанінай, Таццянай Папоўскай, Андрэем Радаманам, Аляксеем Шаландам і Уладзімірам Шыпілам, якія адкрыта выступілі супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, пераследу палітычных апанентаў, збіцця і катаванняў пратэстоўцаў, Уладзімір Тугай разам з іншымі калегамі вырашыў не працягваць свой кантракт з Інстытутам, які скончыўся 31 снежня 2020 года[6].
Памёр 13 кастрычніка 2024 года[7].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Даследаваў гісторыю Беларусі, нацыянальных меншасцей Беларусі — латышоў, літоўцаў, палякаў і немцаў. Адзін з аўтараў кнігі «Дзе песні з Даўгавы гучалі» (1992, з А. Галавачом), падручнікаў і навучальных дапаможнікаў.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Тугай, У. В. Польскія нацыянальныя Саветы на Беларусі (20—30 гг. XX ст.) / У. В. Тугай, В. М. Фамін) // Гісторыя Беларусі: Вуч. дапам. для студэнтаў гіст. факультэтаў. Мн., 1994.
- Тугай, У. В. Літоўскі этнас на Беларусі (літоўскія нацыянальныя Саветы ў 20—30 гг. XX ст.) / У. В. Тугай // Пытанні гісторыі, метадалогіі і методыкі выкладання. Мн., 1998.
- Тугай, В. В. Немецкий этнос в Белоруссии (вторая половина XIX — 30-е гг. XX в.) / В. В. Тугай // Гісторыя: прабл. выкладання. 1998. № 1.
- Тугай, У. В. Латышы на Беларусі / У. В. Тугай. — Мн.: Ул. Скакун, 1999. — 133 с.
- Тугай, У. В. Этнічныя групы ў Латгаліі (XVI—XVIII стст) / У. В. Тугай. — Мн., 2001.
- Тугай, У. В. Арганізацыя сістэмы адукацыі і асветніцкая дзейнасць улад у Віцебскай Латгаліі (канец XVIII—XIX ст.) / У. В. Тугай. — Мн.. 2002.
- Тугай, У. В. Чырвоны Мазыранін / У. В. Тугай. — Мінск: Бел. навука, 2022. — 187 с.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Тугай Уладзімір Васільевіч // Беларусь у асобах і падзеях — Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 21 кастрычніка 2024.
- ↑ а б Памёр гісторык Уладзімір Тугай . Наша Ніва (14 кастрычніка 2024). Праверана 14 кастрычніка 2024.
- ↑ а б в г Памёр гісторык Уладзімір Тугай // Naša Nìva — 2024. — ISSN 1819-1614; 1819-1630 Праверана 21 кастрычніка 2024.
- ↑ Всеобщей истории и методики преподавания истории . fhist.bspu.by. Праверана 14 кастрычніка 2024.
- ↑ history.by. Тугай Владимир Васильевич (руск.)(недаступная спасылка). web.archive.org. ИИ НАНБ. Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2016. Праверана 1 лютага 2022.
- ↑ Свабода, Радыё. Яшчэ адзін навуковец заявіў пра сыход з Інстытуту гісторыі на знак салідарнасьці з калегамі . Радыё Свабода (2 снежня 2020). Праверана 14 кастрычніка 2024.
- ↑ Памёр гісторык Уладзімір Тугай . Наша Ніва (14 кастрычніка 2024). Праверана 14 кастрычніка 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тугай Уладзімір Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 463. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Тугай Уладзімір Васілевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 537. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Нарадзіліся 7 мая
- Нарадзіліся ў 1951 годзе
- Нарадзіліся ў Нароўлі
- Памерлі 13 кастрычніка
- Памерлі ў 2024 годзе
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
- Дактары гістарычных навук
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную адзнаку»
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі Беларусі
- Дэканы гістарычнага факультэта БДПУ імя Максіма Танка