Аляксандр Анатольевіч Жлутка

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Алесь Жлутка)
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Анатольевіч Жлутка
Дата нараджэння 12 верасня 1954(1954-09-12) (64 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці перакладчык, мовазнавец, гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук[d]
Альма-матар

Алесь (Аляксандр) Анатольевіч Жлутка (нар. 12 верасня 1954, в. Заполле, Клічаўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі мовазнавец і гісторык. Кандыдат філалагічных навук (1990).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Львоўскі ўніверсітэт (1983). Абараніў дысертацыю па лацінскай паэзіі Беларусі эпохі Асветніцтва. З 1996 года старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследуе лацінамоўную літаратуру Беларусі, лацінамоўныя крыніцы з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, гісторыю ранняга хрысціянства на беларускіх землях, беларускую анамастыку.[1] Падрыхтаваў да выдання кнігу дакументаў і сведчанняў «Міндаў — кароль Літовіі».

Перакладаў на беларускую мову паэзію Гарацыя, байкі Эзопа, творы анакрэонтыкаў.

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Кніжныя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях. — Мн., 2005.
  • Метадычныя рэкамендацыі да выдання лацінскіх дакументаў X—XІV ст. — Мн., 2005.
  • Лацінска-беларускі слоўнік актавай мовы Вялікага Княства Літоўскага XIII—XVIII ст. — Мн., 2011.

Зноскі

  1. Жлутка Аляксандр Анатольевіч // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. С. 218

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]