Уладзімір Лявонцьевіч Бядуля
Уладзімір Лявонцьевіч Бядуля | |
---|---|
руск.: Влади́мир Лео́нтьевич Беду́ля | |
Род дзейнасці | палітык |
Дата нараджэння | 24 мая 1927[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 ліпеня 2017 (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Польшча → СССР → Беларусь |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі |
Уладзімір Лявонцьевіч Бядуля (24 мая 1927, в. Падомша, Брэсцкі павет — 30 ліпеня 2017) — старшыня калгаса «Савецкая Беларусь», двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1971, 23.05.1987)[2]. Заслужаны работнік культуры БССР (1977).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 24 мая 1927 года ў вёсцы Падомша, у гміне Дзмітровічы Брэсцкага павета Палескага ваяводства Польскай Рэспублікі (зараз Камянецкі раён Беларусі).
У 1945—1951 гадах служыў у Савецкай Арміі.
Скончыў 2-гадовы эканамічны факультэт пры Беларускім інстытуце механізацыі сельскай гаспадарскі. Працаваў у камсамольскіх органах Брэста — другі сакратар гаркама ЛКСМБ (1951—1955), потым - намеснік старшыні калгаса імя Молатава (Камянецкі раён).
21 лютага 1956 года на агульным сходзе абраны старшынёй калгаса «Савецкая Беларусь» Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці[2]. З 2006 года — ганаровы старшыня калгаса (пасля сельскагаспадарчага кааператыва) «Савецкая Беларусь». У сакавіку 2006 г. быў звольнены, што для многіх было нечаканым. Сам Уладзімір Лявонцьевіч, пракаментаваў журналістам сваю адстаўку так: «Я ім даўно ўжо нязручны быў»[3]. 18 мая 2017 года, рашэннем Камянецкага раённага Савета дэпутатаў У. Бядулю было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Камянецкага раёна» за асаблівыя заслугі ў сацыяльна-эканамічным развіцці раёна, высокія дасягненні ў вытворчай, дзяржаўнай, сацыяльна-культурнай і грамадскай дзейнасці.
Член КПСС у 1955—1991 гадах. Член ЦК Партыі камуністаў беларускай (1990—1991). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1967—1971, 1985—1990), Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XIII-га склікання (1995—1996). Народны дэпутат СССР (1989—1991). Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дзе з’яўляўся членам Камісіі па рэгіянальнай палітыцы.
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]- Двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1971, 23.05.1987). Званне Героя прысвоена за поспехі ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці і выкананні 5-гадовага плана продажу дзяржаве прадуктаў земляробства і жывёлагадоўлі[2].
- 2 ордэна Леніна (1971, 23.05.1987)
- Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Ордэн Дружбы народаў
- Беларускі ордэн Францыска Скарыны
- медалі
- Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1977)
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У горадзе Камянцы Брэсцкай вобласці ўсталяваны бронзавы бюст У. Л. Бядулі.
У 1985 годзе зняты дакументальны фільм «Здравствуйте, это Бедуля говорит» (рэжысёр М. Галдоўская)[4][5], у 2007 годзе — дакументальны фільм «Владимир Бедуля» (рэжысёр А. Алай). Прэм’ера фільму «Владимир Бедуля» адбылася ў «Доме кіно» (Мінск) у маі 2007.
Зноскі
- ↑ а б Кто есть кто в Республике Беларусь — Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 29. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
- ↑ а б в Бедуля Владимир Леонтьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 47. — 737 с.
- ↑ Памёр 90-гадовы Уладзімір Бядуля(недаступная спасылка)
- ↑ Голдовская Марина Евсеевна Архівавана 27 лістапада 2011. — Эл.ресурс russiancinema.ru (руск.)
- ↑ Голдовская М. Женщина с киноаппаратом // Искусство кино, 1991, № 6. С. 70-77. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Парламент — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь. — Мн., 1997.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Бядуля Уладзімір Лявонцьевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 139. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Высокие» гости и лица Белагро’09 Архівавана 29 сакавіка 2010.
- Асобы
- Нарадзіліся 24 мая
- Нарадзіліся ў 1927 годзе
- Нарадзіліся ў Брэсцкім павеце (1921—1940)
- Памерлі 29 ліпеня
- Памерлі ў 2017 годзе
- Памерлі ў Магілёўскай вобласці
- Выпускнікі БДАТУ
- Члены КПСС
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
- Памерлі 30 ліпеня
- Нарадзіліся ў Камянецкім раёне
- Двойчы Героі Сацыялістычнай Працы
- Старшыні калгасаў
- Народныя дэпутаты СССР ад усесаюзных таварыстваў і фондаў
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання
- Ганаровыя грамадзяне Камянецкага раёна
- Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР