Уладзіслаў I (князь чэшскі)
Уладзіслаў I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
чэшск.: Vladislav I. | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Святаполк Оламаўцкі | ||||||
Пераемнік | Баржывой II | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Баржывой II | ||||||
Пераемнік | Сабеслаў I | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ота II Чорны | ||||||
Пераемнік | Ота II Чорны | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ольдржых | ||||||
Пераемнік | Сабеслаў I | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1070 | ||||||
Смерць |
12 красавіка 1125 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Пржэмысловічы | ||||||
Бацька | Ураціслаў II | ||||||
Маці | Святаслава Польская | ||||||
Жонка | Рыкса фон Берг | ||||||
Дзеці |
сыны: Уладзіслаў II, Дэпальт I, Генрых (Індржых) дачка: Сватава Чэшская |
||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уладзіслаў I (чэшск.: Vladislav I.; каля 1070 — 12 красавіка 1125) — князь чэшскі ў 1109—1117 і ў 1120—1125 гадах, князь оламаўцкі ў 1110—1113 гадах, князь брненскі ў 1113—1115 гадах, з роду Пржэмыславічаў. Уладзіслаў I быў трэцім сынам чэшскага караля Ураціслава II ад трэцяга шлюбу са Святаславай (Сватавай) Польскай.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля смерці бацькі і старэйшага брата, Бржэціслава II, Уладзіслаў павінен быў змагацца за ўладу ў Чэхіі. У 1109 годзе, пасля забойства князя Святаполка, на чэшскі прастол з’явілася некалькі прэтэндэнтаў: оламаўцкі князь Ота Чорны (брат Святаполка), а таксама двое сыноў Ураціслава II — Уладзіслаў і Баржывой. Для вырашэння спрэчкі чэшская знаць звярнулася да імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Генрыха V, які зацвердзіў князем Уладзіслава. Ота Оламаўцкі прызнаў выбар імператара[1].
Аднак Баржывой, брат Уладзіслава, не супакоіўся. Скарыстаўшыся тым, што Уладзіславаў адбыў з Чэхіі ў Бамберг, да двара імператара, у саюзе з Віпрэхтам II Гройцкім, які паслаў на дапамогу да Баржывоя свайго сына Віпрэхта III, захапіў Пражскі замак. У выніку разгарэлася міжусобная вайна, у якой на бок Уладзіслава стаў Ота Оламаўцкі. Вайну спыніла толькі ўмяшанне імператара Генрыха V, які прыбыў у Чэхію, каб вырашыць спрэчку. Імператар загадаў схапіць Баржывоя і Віпрэхта III, кінуўшы іх у замак Хамерштэйн на Рэйне[2].
Пасля паланення Баржывоя яго прыхільнікі высунулі новага прэтэндэнта на чэшскі прастол, якім стаў малодшы з сыноў Ураціслава II — Сабеслаў, які жыў у Польшчы. Сабе на дапамогу Сабеслаў у 1110 годзе прызваў польскага князя Баляслава III Крывавустага. Палякі, якія ўварваліся ў Чэхію, разбілі армію Уладзіслава на рацэ Труціне. Але неўзабаве Баляслаў заключыў мір з Уладзіславам і вярнуўся ў Польшчу. Паводле ўмоў міру Сабеслаў змог вярнуцца ў Чэхію, дзе атрымаў у 1111 годзе ў якасці ўдзела Жацецка[3].
Аднак у 1113 Сабеслаў ізноў пасварыўся з Уладзіславам і бег у Польшчу. Набраўшы армію, ён уварваўся ў Чэхію, але асаблівых поспехаў не дамогся і быў вымушаны адступіць. Пазней ён памірыўся з Уладзіславам, атрымаўшы ад таго ва ўдзел Зноемскае княства, а ў 1115 годзе — яшчэ і Брненскае княства[3].
Каля 1110 года Уладзіслаў I ажаніўся з Рыксай фон Берг, дачкой графа Генрыха фон Берг-Шэлклінген. Неўзабаве з Саламеяй фон Берг, сястрой Рыксы, ажаніўся Баляслаў III Крывавусты, парадніўшыся з Уладзіславам.
У 1114 годзе Уладзіслаў быў прыняты пры двары імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі, дзе атрымаў званне імператарскага обер-шэнка.
У 1117 годзе Уладзіслаў быў вымушаны перадаць чэшскі прастол свайму брату Баржывою, якога падтрымліваў аўстрыйскі маркграф Леапольд III, на сястры якога быў жанаты Баржывой. Пад кіраваннем Уладзіслава засталіся толькі заэльбскія ўладанні[3].
Аднак ужо ў 1120 годзе Уладзіслаў ізноў вярнуў сабе княжацкі прастол, а Баржывой адправіўся ў выгнанне, дзе і памёр у 1124 годзе. Таксама ў выгнанне адправіўся і Сабеслаў. У 1121 годзе Уладзіслаў загадаў аднавіць разбураны ў пачатку XII стагоддзя замак Дона.
У апошнія гады кіравання Уладзіславаў сур’ёзна захварэў і зрабіў спадчыннікам свайго вернага саюзніка, князя оламаўцкага Ота Чорнага. Аднак гэта не задавольвала Сабеслава, які ў 1125 годзе вярнуўся ў Чэхію. У выніку Сватава, маці Уладзіслава і Сабеслава, памірыла братоў, пасля чаго Уладзіславаў прызнаў сваім спадчыннікам Сабеслава[4].
Уладзіслаў памёр 12 красавіка 1125 года і быў пахаваны ў царкве Святой Марыі ў Празе. Яго спадчыннікам стаў Сабеслаў, правы якога паспрабаваў аспрэчыць Ота Чорны, які з’ехаў у Маравію[4].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Каля 1110 года ажаніўся з Рыксай фон Берг (каля 1095 — 27 верасня 1125), дачкой Генрыха I фон Берг і Адэльгейды фон Мохенталь. Дзеці:
- Уладзіслаў II (каля 1110 — 18 студзеня 1174), князь чэшскі 1140—1158, кароль Чэхіі 1158—1173
- Дэпальт I (пам. 14/15 жніўня 1167), князь Маравіі ў Емніцы, родапачынальнік дынастыі Дэпальцічаў
- Генрых (Індржых) (пам. пасля 1169)
- Сватава Чэшская (Ліўтгарда) (пам. 19 лютага пасля 1126); муж: Фрыдрых IV фон Дысен (пам. 11 красавіка 1148), фогт Рэгенсбурга
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Владислав, владетели Чехии // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Томек В. История Чешского королевства / Пер. с чешск. под редакцией В. Яковлева. — СПб.: Издание книгопродавца С. В. Звонарева, 1868. — 843 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- KINGS of BOHEMIA 915—1197 (PŘEMYSLID) (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 13 снежня 2011.
- Vladislav I. Herzog von Böhmen . Mittelalterliche Genealogie im Deutschen Reich bis zum Ende der Staufer. Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2007. Праверана 13 снежня 2011.