Фларыян Зелер
Фларыян Зелер | |
---|---|
фр.: Florian Zeller | |
Дата нараджэння | 28 чэрвеня 1979[1][2] (45 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Marine Delterme[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | пісьменнік, сцэнарыст, кінарэжысёр, драматург, рэжысёр, раманіст |
Кірунак | тэатр |
Узнагароды | |
IMDb | ID 1725469 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фларыян Зелер (фр.: Florian Zeller, нар. 28 чэрвеня 1979, Парыж) — французскі пісьменнік, драматург, сцэнарыст, рэжысёр.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 28 чэрвеня 1979 года ў Парыжы ў сям’і аўстрыйца і францужанкі. Вырас у Брэтані, выхоўваўся бабуляй.
У 2001 годзе скончыў Інстытут палітычных даследаванняў. Ва ўзросце 22 гадоў апублікаваў дэбютны раман «Штучны снег», які атрымаў пахвалу літаратурных крытыкаў. Наступныя раманы «Выпадковыя сувязі» (2003) і «Чароўнасць зла» (2004) прынеслі аўтару сусветную вядомасць і статус аднаго з самых папулярных французскіх пісьменнікаў.
У 2004 годзе пачаў працаваць у тэатры і напісаў першую п’есу «Іншыя». Атрымаў поспех як драматург: спектаклі паводле яго п’ес ставяцца на найбуйнейшых тэатральных пляцоўках свету. Найбольш вядомы дзякуючы п’есе «Бацька», якая легла ў аснову аднайменнага фільма (2020). Сам заняў рэжысёрскае крэсла на здымках экранізацыі, адзначанай прэміямі «Оскар», «BAFTA» і «Гоя».
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Florian Zeller // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1028210248 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 22 снежня 2014.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 14 лістапада 2018.