Фрэнсіс Гальтан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фрэнсіс Гальтан
англ.: Francis Galton
Дата нараджэння 16 лютага 1822(1822-02-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 студзеня 1911(1911-01-17)[1][2][…] (88 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Samuel Tertius Galton[d][5][6]
Маці Frances Anne Violetta Darwin[d][5][6]
Жонка Louisa Jane Butler[d][6][7][…]
Род дзейнасці матэматык, падарожнік-даследчык, антраполаг, генетык, псіхолаг, географ, метэаролаг, статыстык, філосаф, сацыёлаг, пісьменнік, фатограф, вынаходнік, фізіёлаг
Навуковая сфера тэорыя імавернасцей і антрапалогія
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Уільям Хопкінс[d][9]
Вядомыя вучні Карл Пірсан
Член у
Узнагароды
Сайт galton.org (англ.)
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фрэнсіс Гальтан (англ.: Francis Galton; 16 лютага 1822, Бірмінгем — 17 студзеня 1911, Лондан) — англійскі псіхолаг і антраполаг.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Атрымаў медыцынскую і біялагічную адукацыю, пачаў навуковую дзейнасць у галіне геаграфіі і Метэаралогія. Гальтан склаў карты надвор’я, статыстычны аналіз якіх дазволіў яму адкрыць антыцыклоны і даць ім тэарэтычнае тлумачэнне. Антрапалагічныя даследаванні Гальтана атрымалі практычнае выкарыстанне ў крыміналістыцы, у прыватнасці ў дактыласкапіі. Пераломным момантам у творчасці Гальтана з’явілася апублікаванне працы яго стрыечнага брата Ч. Дарвіна «Паходжанне відаў» (1859), пад уплывам якой Гальтан увёў у псіхалогію і антрапалогію ідэю спадчыннасці, імкнучыся з яе дапамогай растлумачыць індывідуальныя адрозненні людзей. У псіхалагічных даследаваннях Гальтана галоўнай была праблема генетычных перадумоў развіцця псіхафізічных характарыстык і здольнасцяў чалавека, іх спадчыннай абумоўленасці. Гэтыя даследаванні заклалі асновы дыферэнцыяльнай псіхалогіі.

Зноскі

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. а б Sir Francis Galton // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Гальтон Фрэнсис // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Encyclopædia Britannica
  5. а б Lundy D. R. The Peerage
  6. а б в Kindred Britain
  7. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  8. а б Матэматычная генеалогія — 1997.
  9. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 7 верасня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]