Перайсці да зместу

Філіп III Добры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Філіп III Добры
фр.: Philippe le Bon
Філіп III Добры. Партрэт працы Рогіра ван дэр Вейдэна
Філіп III Добры. Партрэт працы Рогіра ван дэр Вейдэна
Сцяг граф Шароле
1410 — 1433
Папярэднік Іаан Бясстрашны
Пераемнік Карл Адважны
Сцяг герцаг Бургундыі
1419 — 1467
Папярэднік Іаан Бясстрашны
Пераемнік Карл Адважны
Сцяг граф Фландрыі, і Артуа
Папярэднік Іаан Бясстрашны
Пераемнік Карл Адважны
Сцяг граф Бургундыі
1419 — 1467
Папярэднік Іаан Бясстрашны
Пераемнік Карл Адважны

Нараджэнне 31 ліпеня 1396[1]
Смерць 15 чэрвеня 1467[1] (70 гадоў)
Месца пахавання
Род Бургундская галіна дынастыі Валуа
Бацька Жан Бясстрашны[3]
Маці Маргарыта Баварская[d][3]
Жонка Мішэль Французская[d][3][4], Бона д’Артуа[d][3][4] і Ізабела Партугальская, герцагіня Бургундская[3]
Дзеці Карл Смелы[3], Давід Бургундскі[d], Антуан Бургундскі[d][5], Філіп Бургундскі[d], Карнель Бургундскі[d], Ганна Бургундская[d][5], Рафаэль Бургундскі[d], Baudouin de Bourgogne[d], Mary of Burgundy[d], Cornelia of Burgundy[d], Jodocus of Burgundy[d], Catherine bâtarde de Bourgogne[d][6] і Yolande bâtarde de Bourgogne[d][6]
Член у
Аўтограф Выява аўтографа
Бітвы
Узнагароды
рыцар ордэна Залатога руна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Філіп Добры (фр. Philippe le Bon) або Філіп III Бургундскі (31 ліпеня 1396, Дыжон — 15 чэрвеня 1467, Бругэ) — герцаг Бургундыі з 1419. Удзельнічаў у Стагадовай вайне паміж Францыяй і Англіяй на баку апошняй. У час яго кіравання Бургундыя спазнала эканамічны і дыпламатычны росквіт. Перыяд Філіпа ІІІ — росквіт і пачатак дэградацыі вытанчанай рыцарскай сярэдневечнай культуры, якую Й. Хейзінга назваў «Восенню Сярэдневечча».

Нарадзіўся ў сям’і герцага Іагана Адважнага і Маргарыты Баварскай. Герцагскі тытул атрымаў у 1405 г., у цяжкі перыяд грамадзянскай вайны ў Францыі і англійскай інтэрвенцыі. Яго бацька быў забіты ў час спробы перамоў з французскім дафінам (будучым Карлам VII), што разбурыла надзеі на мірнае супрацоўніцтва з Францыяй. Помстячы за бацьку, Філіп адразу стварыў саюз з англічанамі. У студзені 1419 г. было падпісана пагадненне ў Арасе: Філіп прызнаваў правы караля Англіі на французскі трон. Калі Генрых V памірае, сувязь Бургундскага герцагства з англічанамі толькі ўзмацняецца: у 1423 г. Ганна, сястра Філіпа, выйшла замуж за рэгента пры малалетнім англійскім каралі Генрыхе VI, герцага Бедфарда.

Узвышэнне Бургундскага герцагства

[правіць | правіць зыходнік]

Герцаг Бургундыі пераважыў сваімі ўладаннямі французскага караля, а прыбыткі краіны былі роўныя з прыбыткамі багатай Венецыянскай рэспублікі — адной з самых развітых краін таго часу. Філіп узмацняў Бургундыю (якая фармальна была французскай правінцыяй) на шкоду інтэрэсам Францыі, што яго зусім не клапаціла. Але ён здабываў карысць і ў супрацоўніцтве з англічанамі: у час аблогі Арлеана ён адмовіўся ад намеру пачаць перамовы з дафінам толькі ў абмен на перадачу Бургундыі Шампані, грашовых грантаў і рэгенства пры маладым каралі Англіі.

Перавага ў Стагадовай вайне паступова пераходзіла на бок французаў. Тады Філіп Добры заключыў дамову з французскім каралём, тым самым ануляваўшы папярэдні альянс з англічанамі. Па Араскаму пагадненню (1435 г) ён атрымліваў выбачэнне за забойства бацькі французамі, а ў дадатак — Панцье, Макон, Аксэр і гарады на Соме з правам іх выкупу каралеўскім домам за 400 000 ліўраў. У выніку Бургундскае герцагства фактычна робіцца незалежным ад Францыі.

Пасля смерці Філіпа скончылася эпоха адностай стабільнасці Бургундскага герцагства: яго пераемнік Карл Смелы церпіць паразу ад французскага караля Людовіка ХІ, што прыводзіць да распаду герцагства і яго далучэння да Францыі.

Росквіт прыдворнай культуры

[правіць | правіць зыходнік]

Час Філіпа ІІІ лічыцца перыядам найвышэйшага развіцця палацавай культуры Сярэдневечча. У ёй спалучаліся і старыя элементы рыцарскай куртуазнасці, і рысы ранняга Рэнесансу (творчасць Яна ван Эйка, Ханса Мемлінга, Рагіра ван Дер Вейдэна). У часы Філіпа ІІІ і менавіта дзеля яго была надрукавана першая кніга на французскай мове: «Recueil des histoires de Troys». Адваротным бокам раскошы была вялізарная марнатраўнасць, цяжкая нават для багатай Бургундыі, і дэградацыя нораваў, якая ішла ў першую чаргу ад герцагскага двара.

Ад 3-га шлюбу:
Антуан, граф дэ Шарале
Жазеф, граф дэ Шарале
Карл Адважны, граф дэ Шарале і герцаг Бургундскі

Зноскі

  1. а б RKDartists Праверана 8 снежня 2022.
  2. а б Филипп III Добрый // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. а б в г д е Kindred Britain
  4. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. а б Lundy D. R. The Peerage
  6. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.