Хайсы
Вёска
Хайсы
|
Хайсы́[1] (трансліт.: Chajsy, руск.: Хайсы) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мазалаўскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XIX ст. вядома ў складзе маёнтка Лужасна. У 1834 г. у вёсцы 42 рэвізскія сялянскія душы. У 1846 г. прыватная ўласнасць маёра і кавалера памешчыка Мікалая Енькі. У 1847 г. — 10 двароў.
На пачатку XX ст. вёска ў Мішкаўскай воласці Віцебскага павета і губерні. У вёсцы мелася вінная лаўка, яе ўладальніку належалі 2 дзес. зямлі.
З 20 жніўня 1924 г. вёска ў Бараўлянскім сельсавеце Лосвідскага раёна Віцебскай акругі, з 29 кастрычніка 1924 г. — Кузняцоўскага раёна Віцебскай акругі, з 26 сакавіка 1927 г. — Віцебскага раёна і вобласці. У 1926 г. — 24 двары.
У 1941 г. у Хайсах 8 двароў. З ліпеня 1941 да чэрвеня 1944 гг. вёска акупіравана нямецкімі войскамі. На франтах Другой сусветнай вайны загінулі 4 яе жыхары. З 20 снежня 1960 г. вёска ў Мазалаўскім сельсавеце.
У 2003 г. — 216 двароў.
У 2014 г. у лясным масіве побач з вёскай, выяўлены каля 40 ям (астанкі 172 чал.) з касцянымі чалавечымі парэшткамі з кулявымі адтулінамі ў патылічнай або цемянной частцы чэрапа. На месцы выяўлення парэшткаў, актывісты Кансерватыўна-хрысціянскай партыі-БНФ збудавалі сімвалічную магілу і ўсталявалі тры крыжа[2].
Вывучыўшы знаходкі зробленыя 52 асобным спецыялізаваным пошукавым батальёнам (гільзы, манеты, гузікі, абутак, асабістыя прадметы, а таксама характар ран у чарапах і спосаб пахавання), Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2017 г. прыйшоў да высновы, што пахаванні з'яўляюцца ўскоснымі доказамі масавых рэпрэсій на тэрыторыі Беларусі ў 1937 — 1938 гг.[3]
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]У вёсцы размешчаны цэнтр вытворчага ўчастка «Хайсы» ААТ «Птушкафабрыка Гарадок».
Працуюць дзіцячы сад, бібліятэка, аддзяленне сувязі, АТС, комплексны прыёмны пункт, магазін.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Под Витебском обнаружено вероятное место массовых расстрелов жертв сталинских репрессий (руск.)
- ↑ Поисковый батальон обнаружил в лесу под Хайсами доказательства расстрелов НКВД (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх