Перайсці да зместу

Харосткіў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Харосткіў
укр.: Хоростків
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1564
Першая згадка
Горад з
Плошча
10 км²
Вышыня цэнтра
320 м
Водныя аб’екты
Тайна[d]
Насельніцтва
6650 чалавек (2022)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3557
Паштовы індэкс
48244
КААТУУ
6121611000
Афіцыйны сайт
Харосткіў на карце Украіны ±
Харосткіў (Украіна)
Харосткіў
Харосткіў (Цярнопальская вобласць)
Харосткіў

Харосткіў[1] (укр.: Хоростків) — горад у Чарткіўскім раёне[2] Цярнопальскай вобласці Украіны. Цэнтр тэрытарыяльнай грамады. Чыгуначная станцыя на лініі Цярнопаль — Чарнаўцы.

У 1564 г. паселішча ўпершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах. У 1772 г. падчас першага падзелу Рэчы Паспалітай Хорасткіў увайшоў у склад Аўстрыі, у 1854—1918 гг. знаходзіўся ў складзе акругі Гусятын кароннай зямлі Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі. Пасля распаду Аўстра-Венгрыі ўвайшоў у склад міжваеннай Польшчы і ў 1920—1939 гг. знаходзіўся ў складзе Тарнапольскага ваяводства.

У ходзе Другой сусветнай вайны 5 ліпеня 1941 г. горад быў акупаваны нямецкімі войскамі, 24 сакавіка 1944 г. — вызвалены часткамі 40-й гвардзейскай танкавай брыгады Чырвонай Арміі.

У канцы 1972 г. тут быў уведзены ў эксплуатацыю міжкалгасны камбікормавы завод. У 1977 г. пасёлак гарадскога тыпу Хорасткіў атрымаў статус горада. У 1978 г. да горада далучана сяло Хлоповка.

У 1985 г. тут дзейнічалі цукровы завод, спіртавы завод, камбікормавы завод, камбінат хлебапрадуктаў, Цярнопальская сельскагаспадарчая даследчая станцыя, міжкалгасная спецыялізаваная станцыя па шматгадовых травах, занальная аграхімічная лабараторыя, два міжкалгасныя прадпрыемствы па вытворчасці ялавічыны, камбінат бытавога абслугоўвання, прафесійна-тэхнічнае вучылішча, тры агульнаадукацыйныя школы, пачатковая школа, музычная школа, паліклініка, тры дамы культуры, тры клубы і 8 бібліятэк.

Зноскі