Тоўстэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пасёлак гарадскога тыпу
Тоўстэ
укр.: Товсте
Герб
Герб
Товсте Церква Св.Михаїла.jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
Тлустае
ПГТ з
Плошча
17 км²
Вышыня цэнтра
282 ± 1 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
3300 чалавек (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3554
Паштовы індэкс
48630
Афіцыйны сайт
Тоўстэ на карце Украіны ±
Тоўстэ (Украіна)
Тоўстэ
Тоўстэ (Цярнопальская вобласць)
Тоўстэ

Тоўстае ці Тоўстэ[1] (укр.: Товсте), таксама Тлустае (польск.: Tłuste, Tłuste Miasto) — пасёлак гарадскога тыпу ў Залішчыцкім раёне Цярнопальскай вобласці Украіны на захадзе Падолля.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першае пісьмовае згадванне аб паселішчы - 1414 г. Назва яго, магчыма, паходзіць ад прозвішча галіцкага баярына Вячаслава Тоўстага, які служыў князю Раману Мсціслававічу. У 1435 г. палякі захапілі Заходняе Падолле, у 1449 г. першы раз з'яўляецца польскі варыянт назвы паселішча - "Тлустэ". З XV ст. мястэчка належала да Падольскага ваяводства. Размешчанае на важным гандлёвым шляху, які злучаў Львоў з Валахіяй, яно было значным гандлёвым цэнтрам Заходняга Падолля.

Уладальнікам мястэчка быў, у прыватнасці, быў шляхціц з галіцкага шляхецкага роду Ходарыўскіх Марцін, які ў 1549 г. атрымаў ад караля Жыгімонта II Аўгуста прывілей для збору пошліны, а атрыманыя сродкі павінен быў выкарыстоўваць для ўтрымання ў належным стане дарог, мастоў, плацін. У 1549 г. мястэчку нададзена магдэбургскае права. У 1571 г. уласнік мястэчка Ян Ходарыўскі атрымаў прывілей на 2 кірмашы ў год і таргі па чацвяргах. У 1580 г. у горада стаў новы ўласнік - хмільнікскі стараста Міхал Язлавецкі, які ў тым годзе атрымаў прывілей на правядзенне двух кірмашоў.

Падчас паўстання Багдана Хмяльніцкага Тоўстае — адно з сямі паўстанцкіх цэнтраў на Падоллі. Улетку 1672 г. мястэчка захапілі туркі, да 1683 г. яно належала да Чарткоўскай акругі Асманскай імперыі. Пасля — ўласнасць князёў Панінскіх, пазней — Любамірскіх і Патоцкіх. У 1701 г. кароль Аўгуст II Моцны пацвердзіў для мястэчка магдэбургскае права.

Пасля 1772 г. аўстрыйскі ўрад вызначыў Тлустае як павятовы горад Залешчыцкай акругі, пасля - заштатнае мястэчка. У 1880 г. тут пражывала 3199 чал., з іх - 2225 габрэяў. У 1921-1939 гг. - у складзе міжваеннай Польшчы. 1 красавіка 1934 г. гміна Тлустае Мяста атрымала статус горада. У студзені 1940 г. ужо савецкай уладай паселішча пазбаўлена статуса горада і пераведзена ў катэгорыю пасёлкаў гарадскога тыпу.

З 7 ліпеня 1941 г. па 13 красавіка 1944 г. - пад нямецкай акупацыяй, падчас якой у мястэчку і на ўскраіне замучылі каля 5 тыс. асоб, у тым ліку габрэйскую грамаду горада, якая налічвала ў той час каля 2500 чал. Ад 1948 г. да мая 1951 . тут дзейнічала падпольная друкарня Арганізацыі украінскіх нацыяналістаў. Да 1962 г. мястэчка было райцэнтрам.

Зноскі