Перайсці да зместу

Скала-Падзільска

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Скала-Падзільска
укр.: Скала-Подільська
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Скала-над-Збручам
ПГТ з
Плошча
15,2 км²
Вышыня цэнтра
282,4 м
Насельніцтва
4300 чалавек (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3541
Паштовы індэкс
48751
КААТУУ
6120855700
Скала-Падзільска на карце Украіны ±
Скала-Падзільска (Украіна)
Скала-Падзільска
Скала-Падзільска (Цярнопальская вобласць)
Скала-Падзільска
Старая ліпа

Скала-Падольская ці Скала-Падзільска[1] (укр.: Скала-Подільська) — пасёлак гарадскога тыпу ў Чарткіўскім раёне Цярнопальскай вобласці Украіны на рацэ Збруч на захадзе Падолля. Цэнтр тэрытарыяльнай грамады.

  • 1360-1370-я гг. — збудаваны замак. Пасля татарскага нападу ён быў адбудаваны пры садзейнічанні князёў Карыятавічаў.
  • 13 чэрвеня 1395 г. — першае пісьмовае згадванне аб паселішчы — кароль Ягайла прадаставіў Спітку з Мельшціна ў валоданне падольскія замкі.
  • 1395 г. — вялікі князь Вітаўт заняў Скалу пасля ўцёкаў князя Фёдара Карыятавіча
  • 1443 г. — пасля пераходу Скалы пад уладу Польскай Кароны кароль Уладзіслаў III Варненчык прадаставіў гораду магдэбургскае права.
  • 1515 г. — кароль Жыгімонт I Стары перадаў мястэчка ва ўласнасць камянецкаму старасці Станіславу Лянцкаронскаму
  • 1518 г. — Скала атрымала права на штотыднёвыя таргі ў аўторак і летні кірмаш на свята Ушэсця Гасподняга і стала цэнтрам Скальскага староства; Жыгімонт І Стары выдаў новы прывілей, якім аднавіў магдэбургскае права для Скалы (стары быў згублены падчас войнаў).
  • 1539 г. — горад пасля яго спалення валахамі атрымаў вызваленне на адзін год ад выплаты падаткаў, у прыватнасці, чынша
  • 1615 г. — люстрацыя фіксуе спусташэнне горада ў выніку нападу татараў
  • 1620 г. — адбіты напад на Скалу янычараў.
  • 1648 г. — Скалу захапілі казацка-сялянскія атрады Багдана Хмяльніцкага
  • 1657 г. — Скалу ўзялі войскі трансільванскага князя Дьёрдзя II Ракацы
  • 1672 г. — Скалу заняла асманскае войска султана Мехмеда IV. Такім чынам, да 1699 г. Скала ўваходзіла ў склад Асманскай імперыі, а калі Падолле вярнулася да Рэчы Паспалітай, мясцовы замак страціў абароннае значэнне, і наступныя ўладальнікі (Адам Тарло з нашчадкамі) выкарыстоўвалі яго як рэзідэнцыю
  • 1770 г. — Скала панесла вялікія страты ад эпідэміі чумы, у выніку якой горад спусцеў, а яго эканоміка прыйшла ў заняпад
  • 1785 г. — з-за заняпаду горада Скала перакладзеная ў катэгорыю заштатных мястэчак Аўстрыі
  • 1809 г. — на час перадачы Цярнопальскай акругі Расійскай імперыі ўладальнікам Скалы быў граф Станіслаў Касакоўскі. Калі Цярнопальшчына вярнулася ў склад Аўстрыі (лета 1815 г.), уладальнік мястэчка змяніўся. Ім стаў шляхціц Войцех Галухоўскі, які атрымаў у спадчыну амаль усе маёнткі Касакоўскага. Новы гаспадар не аднаўляў старую рэзідэнцыю, якая была на тэрыторыі замка, а пабудаваў новую на процілеглай, паўднёвай ускраіне горада. Каля яе ён загадаў завесці парк, які існуе да гэтага часу на плошчы амаль 26 га і налічвае звыш сотні відаў дрэў і кустоў, займаючы плошчу амаль у 26 га.
  • наступнымі ўладальнікамі былі Агенор Рамуальд Галухоўскі, тройчы імператарскі намеснік Галічыны, і ягоны сын Агенор Адам Галухоўскі, міністр замежных спраў Аўстра-Венгрыі. Галухоўскія валодалі Скалой да верасня 1939 г.
  • 1 лістапада 1918 г. — у Львове быў ажыццёўлены ваенны пераварот, у выніку чаго ў Галічыне (і у Скале ў прыватнасці) была ўсталяваная ўкраінская ўлада. Пачалася ўкраінска-польская вайна. У ліпені 1919 г. у доме графа Галухоўскага размяшчаўся штаб ІІ корпуса Украінскай галіцкай арміі
  • 14 ліпеня 1919 г. — з балкона двухпавярховага дома на сучаснай вул. 17 верасня перад войскам выступаў Сымон Пятлюра
  • 17 ліпеня 1919 г. — войскі II корпуса Украінскай галіцкай арміі перайшлі Збруч на дапамогу Украінскай Народнай Рэспублікі у барацьбе з бальшавікамі
  • 20 верасня 1920 г. — Скала афіцыйна ўвайшла ў склад міжваеннай Польшчы
  • 17 верасня 1939 г. — савецкія войскі перайшлі Збруч, уступілі ва ўзброеную сутычку з польскімі памежнікамі і занялі мястэчка
  • 17 студзеня 1940 г. — Указам Вярхоўнага Савета УССР Скала-над-Збручам перайменавана ў Скалу-Падольскую з аднясеннем да разраду пасёлкаў гарадскога тыпу. Утвораны Скала-Падольскі раён УССР, які праіснаваў да 1959 г.
  • Скала́-Поді́льська // Географічна енциклопедія України: В 3-х т. / Ред-кол.: ... О. М. Маринич (відповід. ред.) та інш. – Київ: Українська радянська енціклопедія ім. М. П. Бажана, 1993. — Том 3: П—Я. - С. 195. — 480 с.: іл. — (В опр.) — ISBN 5-88500-015-8, ISBN 5-88500-020-4 (т. 3). (укр.)