Чарасы (гміна)
Чарасы | |
---|---|
польск.: Gmina Czeressa | |
Краіна | |
Уваходзіць у |
да 1925: Дзісенскі павет 1926—1927: Браслаўскі павет |
Уключае | 82 грамады |
Адміністрацыйны цэнтр | Чарасы |
Дата ўтварэння | 1921 |
Дата скасавання | 1927 |
Насельніцтва (1921) | 5 746[1] |
Гміна Чарасы (польск.: Gmina Czeressa (Czeress, Czerez)) — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1927 года ў Навагрудскім ваяводстве, Віленскай зямлі, Віленскім ваяводстве Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў Чарасах (131 жых. у 1921 годзе[2])[1]
У самым пачатку міжваеннага перыяду гміна Чарасы ўваходзіла ў склад Дзісенскага павета Навагрудскага ваяводства[1]. 13 красавіка 1922 года гміна разам з астатнім Дзісенскім паветам была ўключана ў склад Віленскай зямлі[3], ператворанай 20 студзеня 1926 года ў Віленскае ваяводства. 1 студзеня 1926 года гміна перададзена з Дзісенскага павета ў склад Браслаўскага павета таго ж ваяводства[4].
Гміна скасавана 1 красавіка 1927 года, яе тэрыторыя ўключана ў склад гмін Лявонпаль, Новы Пагост і Мёры[5].
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паводле перапісу насельніцтва Польшчы 1921 года ў гміне пражывала 5 746 чал., 428 вызнавалі каталіцтва, 4 955 праваслаўе, 319 стараверства, 36 іўдаізм, 8 іслам. Таксама 355 жых. назвалі сябе палякамі, 5 362 — беларусамі, 4 — украінцамі, 19 — яўрэямі, 8 — татарамі, a 2 — рускімі. Мелася 1 098 жылых будынкаў[6].
Зноскі
- ↑ а б в Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923
- ↑ Чарасы I і Чарасы II разам
- ↑ Dz. U. z 1922 r. Nr 26, poz. 213 — Art. 8.
- ↑ Dz. U. z 1925 r. Nr 67, poz. 472
- ↑ Dz. U. z 1927 r. Nr 18, poz. 139
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. — 1924. — T. 7, część 2. — s. 41.