Перайсці да зместу

Чарлз Дарвін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чарлз Дарвін
Charles Darwin
Фатаграфія 1880 года
Фатаграфія 1880 года
Дата нараджэння 12 лютага 1809(1809-02-12)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 красавіка 1882(1882-04-19)[1][2][…] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Robert Darwin[d][6][7]
Маці Susannah Wedgwood[d][6][7]
Жонка Emma Darwin[d][7][8]
Дзеці Anne Darwin[d][7], Francis Darwin[d][7], William Erasmus Darwin[d][7], Henrietta Darwin[d][7], Джордж Говард Дарвін[7], Leonard Darwin[d][7], Horace Darwin[d][7], Charles Waring Darwin[d][7], Elizabeth Darwin[d][7] і Mary Eleanor Darwin[d][7]
Род дзейнасці геолаг, падарожнік-даследчык, пісьменнік-падарожнік, этолаг, натураліст, філосаф, пісьменнік, батанік
Навуковая сфера Біялогія, Геалогія
Месца працы
Навуковая ступень бакалаўр мастацтваў[d] (1832), магістр мастацтваў[d] (1837) і доктар кананічнага і грамадзянскага права[d]
Альма-матар
Вядомы як Заснавальнік эвалюцыйнага вучэння
Член у
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Category:Charles Darwin на Вікісховішчы
Выявы на Вікісховішчы

Чарлз Роберт Дарвін[16] (англ.: Charles Robert Darwin; 12 лютага 1809 — 19 красавіка 1882) — англійскі прыродазнавец, распрацоўшчык тэорыі эвалюцыі, згодна з якой усе віды развіліся з цягам часу з агульных прародзічаў праз працэс натуральнага адбору. Наяўнасць эвалюцыі ў прыродзе была прызнаная навуковай супольнасцю яшчэ пры жыцці Дарвіна, але тэорыя натуральнага адбору стала агульнапрызнаным тлумачэннем эвалюцыйнага працэсу толькі ў 1930-я.

Чарлз Дарвін нарадзіўся 12 лютага 1809 года ў Шрусберы, графства Шропшыр, у радавым маёнтку Маунт Хаўс (англ. Mount House)[17]. Пяты з шасці дзяцей заможнага лекара і фінансіста Роберта Дарвіна і Сьюзанн Дарвін (англ.: Susannah Darwin), народжанай Уэджвуд (англ. Wedgwood). Ён з’яўляецца ўнукам навукоўца-натураліста Эразма Дарвіна па бацькоўскай лініі і мастака Джозайі Уэджвуда па матчынай. Абодва сямействы ў значнай частцы прымалі ўнітарыянства, аднак Уэджвуд былі прыхаджанамі англіканскай царквы.

Да таго часу, як ён паступіў у дзённую школу ў 1817 годзе, васьмігадовы Дарвін ужо далучыўся да натуральнай гісторыі і калекцыянавання. У гэтым годзе, у ліпені, памірае яго маці, і выхаванне 8-гадовага хлопчыка цалкам кладзецца на плечы бацькі, які не заўсёды чула прыслухоўваўся да духоўных запытаў сына. З верасня 1818 года ён разам са старэйшым братам Эразмам (Erasmus Alvey Darwin) паступае на пансіён у бліжэйшую англіканскую Школу Шрусберы (Shrewsbury School)[18][19], дзе будучы натураліст, які горача любіў прыроду, павінен быў вывучаць «сухія для яго жывой душы рэчы», як класічныя мовы і славеснасць. Гімназічныя гады заканамерна закончыліся атрыманнем пасрэднага атэстата.

Перад тым як адправіцца са сваім братам Эразмам ва ўніверсітэт Эдынбурга, летам 1825, ён выступае ў ролі асістэнта-вучня і дапамагае бацьку ў яго медыцынскай практыцы, аказваючы дапамогу беднякам Шропшыра.

У Эдынбургскім універсітэце Дарвін вывучаў медыцыну. Падчас навучання ён зразумеў, што лекцыі нудныя, а хірургія прычыняе пакуты, таму ён закідвае навучанне медыцыне. Замест гэтага ён пачынае вывучаць таксідэрмію ў Джона Эдманстоўна, вызваленага чорнага раба, які атрымаў свой вопыт, суправаджаючы Чарлза Уотэртана.

У 1826 годзе, будучы студэнтам кабінета натуральнай гісторыі, ён далучыўся да Плініеўскага студэнцкага таварыства, у якім актыўна абмяркоўваўся радыкальны матэрыялізм. У гэты час ён асісціруе Роберту Эдманду Гранту ў яго даследаваннях анатоміі і жыццёвага цыклу марскіх беспазваночных. На пасяджэннях таварыства, у сакавіку 1827, Дарвін прадстаўляе кароткія паведамленні аб сваіх першых адкрыццях, якія мянялі яго погляд на звыклыя рэчы.

Бацька Дарвіна, даведаўшыся, што сын закінуў навучанне медыцыне, быў раззлаваны і прапанаваў яму паступіць у каледж Хрыста Кембрыджскага ўніверсітэта і атрымаць сан святара Англіканскай царквы[20].

У 1831 годзе, пасля заканчэння ўніверсітэта, Дарвін у якасці натураліста адправіўся ў кругасветнае падарожжа на экспедыцыйным судне каралеўскага флоту «Бігль», адкуль вярнуўся ў Англію толькі 2 кастрычніка 1836 года. Падарожжа працягвалася амаль пяць гадоў. Вялікую частку часу Дарвін праводзіць на беразе, вывучаючы геалогію і збіраючы калекцыі па натуральнай гісторыі, у той час як «Бігль» пад кіраўніцтвам Фіцроя ажыццяўляў гідраграфічную і картаграфічную здымку ўзбярэжжа[21][22].

Эма Дарвін (у дзявоцтве Уэджвуд), жонка Дарвіна

У 1838—1841 гг. Дарвін быў сакратаром Лонданскага геалагічнага таварыства. У 1839 ажаніўся, а ў 1842-м сямейная пара пераехала з Лондана ў Даўн (графства Кент), дзе стала жыць пастаянна. Тут Дарвін вёў адасобленае і мернае жыццё вучонага і пісьменніка.

Навуковая праца Дарвіна

[правіць | правіць зыходнік]

Дарвін праявіў цікавасць да гісторыі прыроды падчас навучання медыцыне ва Універсітэце Эдынбурга, потым тэалогіі ў Кембрыджы. Пяцігадовае падарожжа (1831—1836) на караблі «Бігль» дало матэрыялы для навуковых прац «Дзённік пошукаў» (1833), «Будова і размеркаванне каралавых рыфаў» (1842), «Геалагічныя назіранні над вулканічнымі астравамі» (1844), «Геалагічныя назіранні над Паўднёвай Амерыкай» (1846).

Гэтыя працы прынеслі яму славу заснавальніка сучаснай геалогіі. У выніку назіранняў зрабіў вывад, што сучасныя формы жыцця з’яўляюцца вынікам працяглага гістарычнага развіцця арганізмаў ад адной або некалькіх прасцейшых форм. Асноўны змест свайго эвалюцыйнага вучэння ён выклаў у фундаментальных працах «Паходжанне відаў шляхам натуральнага адбору, ці Захаванне спрыяльных парод у барацьбе за жыццё» (1859), «Змяненне свойскіх жывёл і культурных раслін» (1868), «Паходжанне чалавека і палавы адбор» (1871). Прааналізаваўшы праблемы штучнага адбору, з’яў зменлівасці і спадчыннасці, паходжання чалавека ад жывёльных продкаў, абгрунтаваў тэорыю палавога адбору як адну з форм натуральнага адбору.

Яго вучэнне стала выдатным адкрыццём XIX ст. Тэорыя Дарвіна, захоўваючы сваё агульнаметадалагічнае і светапогляднае значэнне, сёння развіваецца і мадыфікуецца пад уплывам фактычнага і тэарэтычнага матэрыялу генетыкі (малекулярнай і папуляцыйнай), біякібернетыкі і іншых дысцыплін.

Ушанаванне памяці

[правіць | правіць зыходнік]

У гонар Ч. Дарвіна названы востраў Дарвін, горад Дарвін.

Лагатып Вікіцытатніка
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Арыгінальныя тэксты (англ.)


  • 1836: A LETTER, Containing Remarks on the Moral State of TAHITI, NEW ZEALAND, &c. — BY CAPT. R. FITZROY AND C. DARWIN, ESQ. OF H.M.S. 'Beagle.' [1] Архівавана 15 лютага 2006.
  • 1839: Journal and Remarks (The Voyage of the Beagle)
  • Zoology of the Voyage of H.M.S. Beagle: published between 1839 and 1843 in five volumes by various authors, Edited and superintended by Charles Darwin: information on two of the volumes —
1840: Part I. Fossil Mammalia, by Richard Owen (Darwin’s introduction) Архівавана 15 лютага 2006.
1839: Part II. Mammalia, by George R. Waterhouse (Darwin on habits and ranges) Архівавана 15 лютага 2006.
  • 1842: The Structure and Distribution of Coral Reefs [2]
  • 1844: Geological Observations of Volcanic Islands [3], (French version)
  • 1846: Geological Observations on South America [4]
  • 1849: Geology from A Manual of scientific enquiry; prepared for the use of Her Majesty’s Navy: and adapted for travellers in general., John F.W. Herschel ed. [5] Архівавана 15 лютага 2006.
  • 1851: A Monograph of the Sub-class Cirripedia, with Figures of all the Species. The Lepadidae; or, Pedunculated Cirripedes. [6] Архівавана 15 лютага 2006.
  • 1851: A Monograph on the Fossil Lepadidae; or, Pedunculated Cirripedes of Great Britain [7] Архівавана 12 лютага 2006.
  • 1854: A Monograph of the Sub-class Cirripedia, with Figures of all the Species. The Balanidae (or Sessile Cirripedes); the Verrucidae, etc. [8] Архівавана 15 лютага 2006.
  • 1854: A Monograph on the Fossil Balanid? and Verrucid?? of Great Britain [9] Архівавана 15 лютага 2006.
  • 1858: On the Perpetuation of Varieties and Species by Natural Means of Selection
  • 1859: On the Origin of Species by Means of Natural Selection, or the Preservation of Favoured Races in the Struggle for Life
  • 1862: On the various contrivances by which British and foreign orchids are fertilised by insects [10] Архівавана 15 лютага 2006.
  • 1868: Variation of Plants and Animals Under Domestication (PDF format), Vol. 1, Vol. 2
  • 1871: The Descent of Man and Selection in Relation to Sex
  • 1872: The Expression of Emotions in Man and Animals [11]
  • 1875: Movement and Habits of Climbing Plants [12]
  • 1875: Insectivorous Plants [13]
  • 1876: The Effects of Cross and Self-Fertilisation in the Vegetable Kingdom [14]
  • 1877: The Different Forms of Flowers on Plants of the Same Species [15]
  • 1879: «Preface and 'a preliminary notice'» in Ernst Krause’s Erasmus Darwin [16] Архівавана 6 сакавіка 2005.
  • 1880: The Power of Movement in Plants [17]
  • 1881: The Formation of Vegetable Mould Through the Action of Worms [18] [19]
  • 1887: Autobiography of Charles Darwin (Edited by his Son Francis Darwin) [20]
  • 1958: Autobiography of Charles Darwin (Barlow, unexpurgated)
  1. а б Lundy D. R. Charles Robert Darwin // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Charles Darwin // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://link.springer.com/content/pdf/10.1007/978-1-4020-5818-9_7.pdf
  4. Bedroom where Charles Darwin died to be opened to the public — 2016. — ISSN 1756-3224; 1354-4322 Праверана 25 студзеня 2017.
  5. https://www.francetvinfo.fr/monde/royaume-uni/stephen-hawking-sera-enterre-au-cote-de-newton-et-darwin-a-l-abbaye-de-westminster_2666542.html
  6. а б в г Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  7. а б в г д е ё ж з і к л м Kindred Britain
  8. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  9. а б Cambridge Alumni DatabaseUniversity of Cambridge.
  10. https://search.amphilsoc.org/memhist/search?creator=darwin;smode=advanced;f1-date=1869 Праверана 12 сакавіка 2022.
  11. https://www.amacad.org/sites/default/files/academy/multimedia/pdfs/publications/bookofmembers/electionIndex1850-1899.pdf Праверана 12 сакавіка 2022.
  12. https://www.zsl.org/blogs/artefact-of-the-month/charles-darwin-zsl-london-zoo Праверана 12 сакавіка 2022.
  13. http://www.ras.ru/news/shownews.aspx?id=6904027a-321e-40ae-9387-6a5cfa28bf4c#content Праверана 12 сакавіка 2022.
  14. Манойленко К. В. Награды имени академика К.М. Бэра: история основания, значение, Awards Named for the Academician Karl von Baer: A History of Their Foundation and Significance // Историко-биологические исследования — 2014. — Т. 6, вып. 1. — С. 26–47. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
  15. www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
  16. Напісанне паводле БЭ у 18 т. — Т. 6.
  17. John H. Wahlert. mount / The Mount House, Shrewsbury, England (Charles Darwin). Darwin and Darwinism. Baruch College (11 чэрвеня 2001). Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 26 лістапада 2008.
  18. Desmond & Moore 1991, с. 12-15.
  19. Darwin 1958, с. 21-25.
  20. Desmond & Moore 1991, с. 47-48.
  21. Keynes 2000, с. 9-11.
  22. van Wyhe, John. Charles Darwin: gentleman naturalist: A biographical sketch (англ.)(недаступная спасылка). Darwin Online (16 лістапада 2008). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2020. Праверана 15 ліпеня 2012.