Чарняўка (прыток Гутлянкі)
Выгляд
Чарняўка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 20 км |
Басейн | 95 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Доўгае |
• Каардынаты | 53°19′31″ пн. ш. 30°32′35″ у. д.HGЯO |
Вусце | Гутлянка |
• Месцазнаходжанне | за 1 км ад вёскі Вець |
• Каардынаты | 53°16′49″ пн. ш. 30°24′07″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,1 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Гутлянка → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Раён | Быхаўскі раён |
— выток, — вусце |
Чарня́ўка, Перасуха, Бясіта — рака ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Гутлянка (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 20 км. Плошча вадазбору 95 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км. Пачынаецца каля ўсходняй ускраіны вёскі Доўгае, упадае ў Гутлянку за 1 км у напрамку на поўдзень ад вёскі Вець. Рэчышча ракі каналізаванае на працягу 7,7 км ад вусця. Вадазбор сярэднеўзгорысты. Лясістасць вадазбору каля 18 %.
Каля ракі населеныя пункты Лосеўка, Іскань, Дружба, Абідавічы. Каля аграгарадка Абідавічы на рацэ плаціна і сажалка[1].
Зноскі
- ↑ Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 26—27. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 242. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 26—27. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)