Перайсці да зместу

Шведска-нарвежская унія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Асабістая унія
Шведска-нарвежская унія
шведск.: Svensk-norska unionen, Unionen mellan Sverige och Norge, нарв.: Unionen mellom Norge og Sverige
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Швецыя і Нарвегія ў 1888 годзе
Швецыя і Нарвегія ў 1888 годзе
< 
< 
 >
 >
1814 — 1905

Сталіца Стакгольм
Мова(ы) Шведская, нарвежская
Афіцыйная мова шведская мова і нарвежская мова
Рэлігія Лютэранства
Форма кіравання манархія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шведска-нарвежская рэальная унія, таксама Аб'яднаныя каралеўствы Швецыя і Нарвегія (шведск.: Svensk-norska unionen, Unionen mellan Sverige och Norge, нарв.: Unionen mellom Norge og Sverige) — дзяржаўна-прававое аб'яднанне Швецыі і Нарвегіі, існавала з 1814 па 1905 год. Заключана ў выніку шведска-нарвежскай вайны 1814 (раней была прадугледжана Кільскім дагаворам, які спыніў дацка-нарвежскую унію). Унія была кампрамісам паміж нарвежскім імкненнем да незалежнасці, з аднаго боку, і жаданнем Швецыі кампенсаваць страту Фінляндыі ў выніку вайны з Расіяй і Памераніі - з другога. Швецыя абавязалася прызнаць ўнутраную самастойнасць Нарвегіі і яе Эйдсвольскую канстытуцыю 1814 (з папраўкамі, якія ўлічваюць стварэнне уніі). Скасавана карлстадскімі пагадненнямі 1905 года, пасля чаго Нарвегія здабыла поўную незалежнасць і ўласнага караля - Хокана VII.

Перадгісторыя і заключэнне уніі

[правіць | правіць зыходнік]

У перыяд напалеонаўскіх войнаў Швецыя выступала на баку антыфранцузскіх кааліцый. З 1807 Шведская Памеранія была акупавана Напалеонам у ходзе Польскай кампаніі. Гэта прымусіла кронпрынца Карла XIV Юхана праводзіць больш актыўную знешнюю палітыку і ўзяць варожы ў адносінах да Францыі курс. Швецыя ўступіла ў вайну з саюзнікам Францыі - Даніяй, на баку антынапалеонаўскай кааліцыі. Па выніках Кільскага міру 1814 Даніі прыйшлося саступіць Швецыі ўсю Нарвегію ў якасці кампенсацыі за страту Памераніі. Нарвежцы абвясцілі аб незалежнасці адразу пасля гэтага, і Карл Юхан адправіў экспедыцыю, каб усталяваць там сваю ўладу. Уварванне прайшло параўнальна хутка і бяскроўна. Шведска-нарвежская унія была заключана ў тым жа годзе і прадугледжвала агульнага для абедзвюх краін манарха і агульную знешнюю палітыку, але з захаваннем уласнай канстытуцыі, парламента і законаў. Гэты ваенны канфлікт стаў апошнім для Швецыі удзелам ва ўзброеных супрацьстаяннях ў XIX стагоддзі. Пасля яго Карл Юхан паслядоўна праводзіў палітыку ўмацавання міру, што стала асновай шведскага нейтралітэту.

Помнік у гонар мірнага скасавання уніі ў Карлстадзе

Свой унёсак ва ўсё большае аддаленне Нарвегіі і Швецыі адна ад адной, акрамя ўнутрыпалітычных крызісаў, унеслі і розныя шляхі развіцця, па якіх ішлі краіны, і вялікія поспехі нарвежцаў у вобласці эканомікі ў канцы XIX стагоддзя. Да канчатковага распаду уніі прывяло так званае консульскае пытанне, якое складалася ва ўсё больш настойлівых патрабаваннях нарвежцаў мець уласнае консульства, і фактычна поўнае раўнапраўе са Швецыяй. У 1890-х гадах да гэтых патрабаванняў далучыліся і кансерватыўна-буржуазныя кругі Нарвегіі.

Оскар II адмаўляўся задаволіць патрабаванні аб уласным консульстве, што прывяло да глыбокіх рознагалоссяў і ўрадавага крызісу ў Нарвегіі. У 1905 Стортынг аднагалосна прагаласаваў за стварэнне нарвежскага консульскага органа, што Оскар II ізноў-ткі не ўхваліў. Нарвежскі ўрад падаў прашэнне аб сыходзе ў адстаўку, якую кароль таксама не прыняў. Услед за гэтым Стортынг абвясціў, што кароль больш не можа выконваць свой абавязак перад народам, і скасаваў унію 7 чэрвеня 1905 года. 13 жніўня быў праведзены рэферэндум, у якім за скасаванне уніі прагаласавала 368 208 чалавек, супраць — 187 чалавек.

Аднабаковы выхад Нарвегіі з уніі прывёў да напружанасці і ўсеагульнай мабілізацыі па абодва бакі мяжы, але пасля інтэнсіўных перамоў у Карлстадзе ў жніўні і кастрычніку 1905 года было дасягнута пагадненне аб мірным скасаванні уніі. Бакі дасягнулі згоды аб умовах скасавання, і Швецыя прызнала незалежнасць Нарвегіі. 26 кастрычніка міністры замежных спраў Фрэдрык Вактмейстэр (ад Швецыі) і Ёрген Лёўланд (ад Нарвегіі) падпісалі дагавор.

На галоўнай плошчы Карлстада ўсталяваны помнік мірнаму скасаванню.

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8 (т. 17)