Эдсгер Дэйкстра
Эдсгер Дэйкстра | |
---|---|
нідэрл.: Edsger Wybe Dijkstra | |
Дата нараджэння | 11 мая 1930[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 жніўня 2002[1][2][…] (72 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Maria C. Debets[d][4][5] |
Род дзейнасці | матэматык, фізік, спецыяліст у галіне інфарматыкі, інжынер, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | інфарматыка[d] |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Adriaan van Wijngaarden[d][9] |
Член у | |
Узнагароды | |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эдсгер Вібе Дэйкстра (нідэрл.: Edsger Wybe Dijkstra; 11 мая 1930 — 6 жніўня 2022) — нідэрландскі навуковец-інфарматык, інжынер-праграміст, эсэіст.[11] За фундаментальны ўклад у праграмаванне атрымаў прэмію Цьюрынга ў 1972 годзе.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дэйкстра нарадзіўся ў Ратэрдаме (Нідэрланды), вывучаў матэматыку і фізіку, а пазней тэарэтычную фізіку ў Лейдэнскім універсітэце. З 1952 па 1962 год ён працаваў у Матэматычным цэнтры ў Амстэрдаме ў якасці першага праграміста ў Нідэрландах. Дэйкстра сфармуляваў і вырашыў праблему найкарацейшага шляху ў 1956 годзе, а ў 1960 годзе распрацаваў першы кампілятар для мовы праграмавання ALGOL 60 сумесна з калегам Яапам Зонневелдам. У 1962 годзе ён пераехаў у Эйндховен, а пазней у Нюэнен, дзе стаў прафесарам кафедры матэматыкі ў Тэхнічнай вышэйшай школе Эйндховена. У канцы 1960-х гадоў Дэйкстра стварыў аперацыйную сістэму THE, якая лічыцца першай сістэмай з выкарыстаннем праграмнай старонкавай віртуальнай памяці. Дэйкстра стаў навуковым супрацоўнікам кампаніі Burroughs Corporation ў жніўні 1973 года. За гады працы там напісаў вялікую колькасць навуковых артыкулаў.
У 1984 годзе Дэйкстра заняў пасаду старшыні кафедры камп’ютарных навук Тэхаскага ўніверсітэта ў Осціне і працаваў там да выхаду на пенсію ў лістападзе 1999 года. Ён і яго жонка вярнуліся з Осціна ў родны дом у Нюэнене, дзе ён памёр 6 жніўня 2002 года пасля працяглай барацьбы з ракам.
Шырока вядомы ліст Дэйкстры «Аб шкоднасці інструкцыі GoTo» (англ.: Go To statement considered harmful), напісаны у 1968 годзе. У ім навуковец разважае аб зніжэнні якасці праграмнага кода з павялічэннем колькасці інструкцый GoTo.
У 1972 годзе Дэйкстра атрымаў прэмію Цьюрынга за фундаментальны ўклад у распрацоўку структураваных моў праграмавання. Незадоўга да смерці ён атрымаў прэмію Сімпозіума па прынцыпах размеркаваных вылічэнняў (англ.: Symposium on Principles of Distributed Computing, PODC) Асацыяцыі вылічальнай тэхнікі за працу па самастабілізацыі праграмных вылічэнняў. Гэтая штогадовая ўзнагарода была перайменавана ў гонар Дэйкстры ў наступным годзе.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з і к http://amturing.acm.org/award_winners/dijkstra_1053701.cfm Праверана 5 сакавіка 2016.
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Edsger Dijkstra // Encyclopædia Britannica
- ↑ https://www.cs.utexas.edu/users/EWD/CSobit.html Праверана 17 лютага 2022.
- ↑ https://www.cwi.nl/about/history/e-w-dijkstra-brilliant-colourful-and-opinionated Праверана 17 лютага 2022.
- ↑ https://www.tue.nl/universiteit/alumni/emeriti/album-academicum/ Праверана 8 ліпеня 2019.
- ↑ Schreuder O. E.W. Dijkstra // Proeven van eigen cultuur, vijfenzeventig jaar Katholieke Universiteit Nijmegen 1923-1998 Deel II 1960-1998 — 1998. — 539 с. — ISBN 90-5625-040-X
- ↑ а б в г MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 10 жніўня 2018.
- ↑ https://awards.acm.org/fellows/award-recipients Праверана 23 чэрвеня 2024.
- ↑ Edsger Dijkstra | Dutch computer scientist (2 жніўня 2023).
- Нарадзіліся 11 мая
- Нарадзіліся ў 1930 годзе
- Нарадзіліся ў Ротэрдаме
- Памерлі 6 жніўня
- Памерлі ў 2002 годзе
- Памерлі ў Нідэрландах
- Выпускнікі Лейдэнскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Амстэрдамскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
- Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Лаўрэаты прэміі Цьюрынга
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 6 жніўня
- Нарадзіліся ў 2022 годзе
- Эсэісты XX стагоддзя
- Памерлі ад калярэктальнага раку