Эдуард фон Бём-Эрмалі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдуард фон Бём-Эрмалі
ням.: Eduard Freiherr von Böhm-Ermolli
Дата нараджэння 12 лютага 1856(1856-02-12)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 снежня 1941(1941-12-09)[1] (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  Аўстрыйская імперыя
 Аўстра-Венгрыя
 Чэхаславакія
 Трэці рэйх
Род войскаў Аўстра-Венгерская армія
Званне Аўстра-Венгрыя Генерал-фельдмаршал
Трэці рэйх ганаровы генерал-фельдмаршал
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Ордэн «Pour le Mérite»
Ордэн «Pour le Mérite»
Кавалер ордэна Марыі Тэрэзіі
Ордэн Жалезнай кароны 1-й ступені
Ордэн Жалезнай кароны 1-й ступені
Баварскі ордэн «За ваенныя заслугі»
Баварскі ордэн «За ваенныя заслугі»
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 2-га класа
Жалезны крыж 2-га класа
Ордэн Чырвонага арла 1-й ступені
Ордэн Чырвонага арла 1-й ступені
Кавалер Вялікага крыжа Каралеўскага венгерскага ордэна Святога Стэфана
Кавалер Вялікага крыжа Каралеўскага венгерскага ордэна Святога Стэфана
Кавалер Вялікага крыжа Аўстрыйскага ордэна Леапольда
Кавалер Вялікага крыжа Аўстрыйскага ордэна Леапольда
Ваенны ордэн Святога Генрыха
Ваенны ордэн Святога Генрыха
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Барон (з 1917) Эдуа́рд фон Бём-Э́рмалі (ням.: Eduard Freiherr von Böhm-Ermolli, 12 лютага 1856, Анкона — 9 снежня 1941, Тропау) — аўстрыйскі военачальнік, генерал-фельдмаршал.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Эдуард Бём-Эрмалі сярод аўстра-венгерскіх і нямецкіх генералаў пасля ўзяцця Львова. 1915 год

Нарадзіўся ў сям'і паходзячага з Куневальда  (польск.) маёра Эдуарда Бёма, узведзенага за адвагу ў Бітве пры Навары з ніжніх чыноў у афіцэры і выслужыўшагася пасля да падаравання дваранства 14 верасня 1885 года (для тытулавання было абранае ўласнае прозвішча з далучэннем дзявочага прозвішча жонкі, Марыі-Жозефы Эрмалі).

Вучыўся ў кадэцкім корпусе ў Санкт-Пёльтэне, затым у Тэрэзіянскай акадэміі. 1 верасня 1875 года выпушчаны лейтэнантам у 4-ы драгунскі Эрцгерцага Альбрэхта полк (Вельс). У 1878 годзе скончыў курс акадэміі генеральнага штаба. З 1880 года служыў у генеральным штабе, з 1891 года — у кавалерыйскай інспекцыі. З 1896 — камандзір 3-га ўланскага палка. З 1901 — камандзір 16-й кавалерыйскай брыгады ў Прэсбурге. З лістапада 1905 года — камандзір 7-й кавалерыйскай дывізіі ў Кракаве. З красавіка 1909 года — камандзір 12-й пяхотнай дывізіі. З лістапада 1911 года — камандзір 1-га пяхотнага корпуса ў Кракаве і член Тайнага савета. 1 мая 1912 года ўзведзены ў генералы ад кавалерыі.

Першая сусветная вайна[правіць | правіць зыходнік]

З пачаткам Першай сусветнай вайны прызначаны камандуючым 2-й арміяй, якой камандаваў да мая 1918 года. У пачатку вайны яго армія была адпраўлена супраць Сербіі, згодна з аўстрыйскім ваенным планам «Б», але неўзабаве яе прыйшлося вярнуць і адправіць на Усходні фронт для адбіцця рускага наступлення ў Галіцыі. Камандаваў арміяй у Карпацкай аперацыі, падчас аўстра-германскага наступлення ў 1915 годзе і рускага наступлення 1916 года. Генерал-палкоўнік (1 мая 1916 года). У жніўні 1917 года яму падараваны баронскі тытул — Freiherr, а 31 студзеня 1918 года Бём-Эрмалі быў выраблены ў генерал-фэльдмаршалы.

У выніку канфліктаў з германскім камандаваннем, фельдмаршал Бём-Эрмалі загадам імператара Карла быў зняты з пасады камандуючага 2-й арміяй, яго пасаду заняў генерал ад інфантэрыі Альфрэд Краўс. 2-я армія была пераназваная ва Усходнюю армію.

Між войнамі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля вайны пасяліўся ў Опаве (Трапау) у Чэхаславакіі, атрымліваў ад чэшскага ўрада пенсію. Пасля анэксіі Судэцкай вобласці Германіяй (1938) атрымаў ганаровае званне генерал-фельдмаршала вермахта (адзіны з аўстрыйскіх камандуючых), а таксама шэфства над дыслакаваным у Трапау 28-м пяхотным палком.

Памёр 9 снежня 1941 года ў Вене, пахаваны ў Трапау, магіла не захавалася.

Герб фон Бём-Эрмалі

Зноскі

  1. а б Eduard von Böhm-Ermolli // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]