Перайсці да зместу

Юлія Сяргееўна Рыцікава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баскетбол
Юлія Сяргееўна Рыцікава
Нарадзілася 8 верасня 1986(1986-09-08) (38 гадоў)
Грамадзянства
Рост 179 см
Пазіцыя лёгкі форвард
Клубная кар’ера[* 1]
2000—2005 РДВАР
2005—2007 Надзежда Арэнбург
2008—2009 Бярэзіна Барысаў
2009—2010 Гожаў
2011—2012 Дынама Курск
2017—2019 Гожаў
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Юлія Сяргееўна Ры́цікава (па нараджэнні Дурэ́йка; нар. 8 верасня 1986, Смаргонь) — беларуская баскетбалістка. Выступала за нацыянальныя каманды сваёй краіны ўсіх узроўняў: ад юніёраў да дарослых. Іграе на пазіцыях атакуючы абаронца / лёгкі форвард. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.

Выхаванка Смаргонскай СДзЮШАР №1. Першы тренер — Жанна Васільеўна Грэхава. Навучалася ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву ў Мінску пад кіраўніцтвам Віктара Іванавіча Бялевіча[1].

Дэбютавала ў нацыянальнай зборнай у 2005 годзе. Сезон 2007/08 практычна цалкам быў прапушчаны з-за траўмы.

Чэмпіёнка рэгулярнага сезона Poland-PLKK-2010. Бронзавы прызёр жаночай Балтыйскай лігі 2011 года.

Чэмпіёнка Беларусі 2011, 2016, пераможца Кубка Беларусі 2015 года, пераможца Кубка Еўропы 2011/2012.

Увайшла ў склад беларускай каманды на Алімпійскіх гульнях 2016 у Рыа-дэ-Жанэйра.

16 ліпеня 2011 года выйшла замуж за Аляксея Рыцікава. У 2013 і 2023 гадах нарадзіла двух сыноў.