Юрый Лугвенавіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Лугвенавіч
князь мсціслаўскі
1431 — 1442, 14451460
Папярэднік Лугвен (Сямён) Альгердавіч
Пераемнік Іван Юр’евіч Мсціслаўскі
князь наўгародскі
1432 — 1440
князь наўгародскі
1445 — 1447
Папярэднік Іван Уладзіміравіч Бельскі
Пераемнік Аляксандр Васілевіч Чартарыйскі

Нараджэнне невядома
Смерць 1460
Род Гедзімінавічы
Бацька Лугвен Альгердавіч
Маці Марыя Дзмітрыеўна[d]
Дзеці Іван Юр’евіч Мсціслаўскі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юрый Лугвенавіч або Юрый Сямёнавіч (пасля 1394 і да 1399 — пасля 1445) — удзельны князь мсціслаўскі (1431—1442, 1445—1460), князь наўгародскі (1432—1440).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

З роду Гедзімінавічаў, сын мсціслаўскага князя Лугвена Сямёна Альгердавіча ў першым яго шлюбе з Марыяй Дзмітрыеўнай, дачкой маскоўскага князя Дзмітрыя Іванавіча[1]. Нарадзіўся паміж 1394—1399 гадамі.

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Ёсць паданне, што малы княжыч Юрый заблукаў у лесе, не мог выйсці 7 дзён і, калі выбіўся з сіл, стаў на калені, горача маліў Бога пра выратаванне, і яму явіўся старац Ануфрый і паказаў дарогу[2][3]. На месцы цудоўнага выратавання княжыча яго бацька, князь Лугвен, заснаваў манастыр у імя святога пустэльніка Ануфрыя. Пазней Юрый прывёз з Афона абраз святога Ануфрыя, які разам з партрэтамі фундатараў манастыра — Юрыя і яго жонкі Сафіі — захоўваўся ў найстарэйшай пабудове комплексу — невялікай драўлянай Свята-Ануфрыеўскай царкве[4].

У савецкай і расійскай гістарыяграфіі замацавалася думка, што ў юнацтве ён камандаваў смаленскай харугвай або харугвамі ў Грунвальдскай бітве 1410 года[1], яна грунтуецца на паведамленні хронікі Яна Длугаша: «Sigismundo Koributh, Languinowicz Simeone, Georgio»[5]. Аднак польскі гісторык Стэфан Марыя Кучыньскі адзначыў, што ў хроніцы дапушчана недакладнасць і цытаваны фрагмент трэба чытаць не «Languinowicz Simeone», а «Semen Lingweno» (ці лепей «Languino Simeone»)[6].

Першая згадка Юрыя датавана 1422 годам, калі ён быў сярод падпісантаў Мельнскага міру з Тэўтонскім ордэнам[7].

Паводле Яна Длугаша прымаў удзел у паходзе Вітаўта на Вялікі Ноўгарад у 1428 годзе[8].

Мсціслаўскае княжанне[правіць | правіць зыходнік]

У 1431 годзе, пасля смерці бацькі, атрымаў у спадчыну Мсціслаўскі ўдзел. Выступіўшы саюзнікам[1] Свідрыгайлы Альгердавіча ў барацьбе за літоўскі велікакняжацкі сталец з Жыгімонтам Кейстутавічам, у бітве пад Ашмянамі быў узяты ў палон, затым бег з Літвы, заняў сталец у Вялікім Ноўгарадзе ў 1432 годзе. У 1432 і 1438 гадах — «служылы князь» у Вялікім Ноўгарадзе[1].

У 1435 годзе разам са Свідрыгайлам пацярпеў паражэнне ў бітве пад Вількамірам ад Жыгімонта, бег з поля бою ў Полацк.

У 1438 годзе здзяйсняў набегі на Лівонскія ўладанні[1]. У 1440 годзе быў выгнаны з Наўгародскіх уладанняў, паспрабавала вярнуць Мсціслаўскі ўдзел, быў захоплены ў Троках Жыгімонтам, але неўзабаве адпушчаны, ненадоўга вярнуўся ў Ноўгарад. Пасля гібелі Жыгімонта вярнуўся ў Літву.

Казімір IV даў яму Мсціслаў[1] і Крычаў. Падчас Смаленскай замятні  (руск.), паўстанцы запрасілі Юрыя Сямёнавіча на княжанне[1]. У 1441 годзе, у выніку смаленскага паўстання, пад яго валадарства перайшлі ў Полацк, Віцебск і Смаленск. У 1442 годзе, пасля паходу Казіміра, Смаленск капітуляваў, а князь Юрый збег у Маскву.

У 1444 годзе Юрый Сямёнавіч прыехаў у Ноўгарад, але не атрымаўшы княжання вярнуўся ў Літву, атрымаўшы ў 1445 годзе, ад Казіміра Мсціслаў. У 1458 годзе па просьбе наўгародцаў, прыбыў «каралевічам» на наўгародскія прыгарады — Русу, Ладагу, Арэшак  (руск.), Ям, і палову Капор'я  (руск.).

У 1459 годзе выніку незадаволенасці Масквы з нагоды княжання літоўскага князя ў Наўгародшчыне, быў вымушаны вярнуцца ў ВКЛ.

У 1460 годзе памёр у Мсціславе.

Зноскі

  1. а б в г д е ё Юрий Лугвенович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 712. — 737 с.
  2. Краснянский , В. Г. Город Мстиславль (Могилевской губернии): с 50 автотипиями / сост. В. Г. Краснянский; издание Северо-Западного Отделения Императорского Русского географического общества. — Вильна: Типография И. Завадского, 1912. — 99 с. — С. 48.
  3. Кацер, М. С. Изобразительное искусство Белоруссии дооктябрьского периода: очерки / Академия наук Белорусской ССР, Институт искусствоведения, этнографии и фольклора. — Минск: Наука и техника, 1969. — 1969. — 201 с. — С. 35—36.
  4. Аляксандр Невар. Базыльянская царква св. Ануфрыя (недаступная спасылка). Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны (27 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2019. Праверана 24.08.2019.
  5. Ioannis Dlugossii annales seu Cronicae incliti Regni Poloniae. Lib. 10 et 11, 1406—1412 / [consilium ed. Marian Plezia (praeses) et. al.; textum rec. Danuta Turkowska; moderatore Marian Plezia; commentarios confecerunt Christophorus Baczkowski, Franciscus Sikora]. — Varsaviae: Wydawnictwo Naukowe PWN, 1997. — 351, [1] s.: il., err. — S. 93. — ISBN 8301123990.
  6. Kuczyński, S.-M. Wielka wojna z Zakonem Krzyzcackim w latach 1409—1411 / Kuczyński. — Warszawa: Wydawnictwo Ministerstwa Obrony Narodowej, 1960. — 622, [2] s.: il. + 22 [k] tabl., mapy, err. — S. 349, przyp. 229.
  7. Dokumenty strony polsko-litewskiej pokoju mełneńskiego z 1422 roku / wydali Przemysław Nowak i Piotr Pokora. — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2004. — XVII, [1], 99, [2] s.: fot. kolor. — S. 11.
  8. Joannis Dlugossii Annales seu Cronicae incliti Regni Poloniae. Lib. 11, 1413—1430 / [consilium ed. C. Baczkowski et al.; textum recensuit Danuta Turkowska; comment. confecit Stanislaus A. Sroka]. — Varsaviae: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2000. — 462, [2] s.: 1 il. — S. 246.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]