Юрый Уладзіміравіч Азаронак
Юрый Уладзіміравіч Азаронак | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Юрий Владимирович Азарёнок | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
27 лютага 1965 (59 гадоў) |
||||||
Дзеці | Рыгор Юр’евіч Азаронак | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Ю́рый Уладзі́міравіч Азаро́нак — беларускі журналіст, рэжысёр і грамадскі дзеяч. Аўтар найболей адыёзных фільмаў аб апазіцыі. Працаваў намеснікам старшыні Белтэлерадыёкампаніі і ў прэс-службе пракуратуры РБ.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку 1990-х гадоў уступіў у Славянскі Сабор «Белая Русь». Стаў папулярны пасля таго, як у 1995 годзе зняў дакументальны фільм «Нянавісць: дзеці хлусні», у якім правёў параўнальнае апісанне калябарацыяністаў часоў Вялікай Айчыннай вайны і сучасных беларускіх нацыяналістаў. Фільм быў паказаны напярэдадні рэферэндума 1995 года і выклікаў вялікі рэзананс у грамадстве. У 1996 годзе здымае фільм «Закуліса» аб сувязі беларускай апазіцыянераў з замежнымі палітычнымі і фінансавымі сіламі.
У 2000 годзе стаў загадчыкам літаратурна-драматычнай рэдакцыяй Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.
Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2001 года стварыў дакументальны серыял «Таемныя спружыны палітыкі», у якім асвятляў дзейнасць апазіцыі і розных замежных фондаў і цэнтраў у негатыўным ключы. Пасля прэзідэнцкіх выбараў — кіраўнік інфармацыйнага аддзела Беларускага патрыятычнага саюза моладзі.
У красавіку 2003 года прызначаны прэс-сакратаром Генеральнай пракуратуры Беларусі.
2 чэрвеня 2005 года ўказам прэзідэнта А. Лукашэнкі прызначаны намеснікам старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі. 13 чэрвеня 2008 года ўказам прэзідэнта № 331 вызвалены ад гэтай пасады. Як сказанае ў дакуменце, Азаронак вызвалены ад пасады «за здзяйсьненне правіны, несумяшчальнай са знаходжаннем на дзяржаўнай службе».
Юрый Азаронак лічыцца прыхільнікам Віктара Шэймана, наймоцнага беларускага палітыка ў асяроддзі Лукашэнкі, прыхільніка цвёрдых і радыкальных дзеянняў. У красавіку 2006 года за актыўную падтрымку прэзідэнта Юрыю Азаронку быў забаронены ўезд у ЗША і краіны Еўрасаюза[1].
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Сын Рыгор Азаронак працуе карэспандэнтам на беларускім тэлеканале «СТБ».
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Прыз Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі «За пэўнасць маральным ідэалам у кінамастацтве» за фільм «Духоўная вайна» (2006);
- Прэмія прэзідэнта «За духоўнае адраджэнне» за стварэнне аўтарскай тэлепраграмы «Канспіралогія» (2005).
Зноскі
- ↑ Малевич, Мария. Юрий Азарёнок вернулся к Шейману (руск.)(недаступная спасылка). Народная Воля (7 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2017. Праверана 11 сакавіка 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Азаренка опять бьют по лицу (руск.)
- Профіль на праекце «Хто ёсць хто ў РБ» Архівавана 17 верасня 2014. (руск.)
- Нарадзіліся 27 лютага
- Нарадзіліся ў 1965 годзе
- Нарадзіліся ў Гарадоцкім раёне
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Постаці Беларусьфільма
- Супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі
- Заслужаныя дзеячы культуры Рэспублікі Беларусь
- Лаўрэаты прэміі «За духоўнае адраджэнне»
- Лаўрэаты Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва
- Асобы
- Журналісты Беларусі
- Рэжысёры Беларусі
- Супрацоўнікі Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь
- Супрацоўнікі Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь
- Нарадзіліся ў Віцебскай вобласці
- Прапагандысты Беларусі
- Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС