Юр’еўскі сельсавет
Юр’еўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Смалявіцкі раён |
Уключае | 9 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Юр’ева |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 30 кастрычніка 2009 |
Насельніцтва (2009) | 818 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 222216 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Ю́р’еўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Юр’ева.
Сельсавет знаходзіўся ў паўночнай частцы раёна, на поўнач ад Смалявічаў. Па тэрыторыі сельсавета працякалі рэкі Гайна і Усяжа, праходзіла вузкакалейная чыгунка.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Смалявіцкага раёна Менскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Смалявіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе 11 населеных пунктаў (Антаполле, Арлова, Бабін Лес, Мглё, Прудзішча, Сарнацкае, Сутокі, Тачылішча, Хаценава, Юзафова і Юр’ева) уключаны ў склад Лагойскага раёна, 2 населеныя пункты (вёскі Кальнікі і Напалкі) перададзены ў склад Барысаўскага раёна[1]. З 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе адноўленага Смалявіцкага раёна. У 1982 годзе ў склад Жодзінскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Арлова, Бабін Лес і Тачылішча)[2]. 23 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Жодзінскага сельсавета перададзена вёска Кальнікі[3]. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Усяжскага сельсавета[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 818 чалавек[5], з іх 96,7 % — беларусы, 1,8 % — рускія, 0,6 % — украінцы[6].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў: аграгарадок Юр’ева, вёскі Антаполле, Кальнікі, Мглё, Прудзішча, Сарнацкае, Сутокі, Хаценава і Юзафова.
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб узбуйненні сельскіх раёнаў Беларускай ССР ад 25 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 41 (1000).
- ↑ Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 25 студзеня і 8 лютага 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 10 (1708).
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 28 чэрвеня 2021.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 29 чэрвеня 2015. (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.