Ядвіга Іосіфаўна Бяганская
Ядвіга Іосіфаўна Бяганская | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Ядвіга Рута |
Дата нараджэння | 16 лютага 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 красавіка 1992 (84 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Муж | Аляксандр Мікалаевіч Сак і Міхаіл Якаўлевіч Леберфарб[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчыца, пісьменніца |
Ядвіга Іосіфаўна Бяга́нская (псеўданім: Ядвіга Рута; 29 (16) лютага 1908, Верхняудзінск, цяпер Улан-Удэ — 3 красавіка 1992, Мінск) — празаік, перакладчык[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў сям’і беларускіх перасяленцаў у Сібір, якія вярнуліся на Беларусь у 1922 годзе. З 1924 года ў Мінску. У 1924 годзе паступіла на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якое скончыла ў 1930 годзе[1]. Настаўнічала ў Мінску, Рэчыцы[1]. У 1937 годзе былі арыштаваны яе муж паэт А. Сак і бацька Іосіф Вікенцевіч Бяганскі (абодвух расстралялі). 6 лістапада 1937 года арыштавана і сама Бяганская і 4 студзеня 1938 года асуджана на 10 гадоў лагераў; адпраўлена на Калыму. Вызвалена 6 лістапада 1947 года. У пачатку 1948 года ўзяла шлюб з мастаком Міхаілам Якаўлевічам Леберфарбам, жыла на Чукотцы. У 1948 годзе ёй дазволілі вярнуцца на Беларусь. Да 1955 года жыла ў Рэчыцы. Рэабілітавана ў 1954 годзе. Пасля рэабілітацыі першага мужа ў 1955 пераехала з сям’ёй у Мінск.
У 1956—1963 гадах працавала рэдактарам на Беларускім радыё[1]. З 1963 года на пенсіі.
Памерла 3 красавіка 1992 года ў Мінску і была пахавана на Паўночных могілках.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Пачала публікаваць вершы з 1926 года[1]. З 1953 года пачала выступаць як празаік. Перакладала з польскай і славацкай моў. Член СП СССР з 1957 года. Аўтар кніг для дзяцей «Далёка на Поўначы» (1954), «Жэнін галубок» (1958), «Сустрэча з морам» (1962), «Зосіна зорачка» (1965), «Над ракой Шушай» (1977), «Нечаканая сустрэча» (1978)[1].
У 2018 годзе апублікаваны вершы Я. Бяганскай перыяду другой паловы 1920-х гадоў[2].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бяга́нская Ядвіга Іосіфаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 391. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Бяганская Ядвіга Іосіфаўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 139. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Агняцвет Э. Слова пра сяброўку // ЛіМ. 1968, 27 лют. | Васілеўская Г. Вытокі творчасці // Работніца і сялянка. 1978, ? 2
- БП, т. 1.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Ядвіга Бяганская // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 79—80. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 16 лютага
- Нарадзіліся ў 1908 годзе
- Нарадзіліся ва Улан-Удэ
- Памерлі 3 красавіка
- Памерлі ў 1992 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Паўночных могілках
- Выпускнікі педагагічнага факультэта БДУ
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Беларусі
- Пісьменнікі СССР
- Перакладчыкі паводле алфавіта
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі СССР
- Перакладчыкі на беларускую мову
- Перакладчыкі з польскай мовы
- Перакладчыкі са славацкай мовы
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Рэабілітаваныя ў СССР
- Супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі