Перайсці да зместу

Якаў Кірылавіч Міхалёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Якаў Кірылавіч Міхалёў
Дата нараджэння 20 сакавіка 1909(1909-03-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 1985
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера земляробства і аграномія
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук[1]
Альма-матар
Партыя
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны медаль «За адвагу»

Якаў Кірылавіч Міхалёў[2][3] (20 сакавіка 1909, Машкова, Горацкі раён, Магілёўская вобласць — 27 мая 1985) — беларускі вучоны ў галіне земляробства. Доктар сельскагаспадарчых навук (1974).

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1931 годзе. Працаваў настаўнікам у Дрыбіне[4]. У 1940 годзе пераведзены ў пасёлак Турскавы (Рагачоўскі раён) на пасаду намесніка дырэктара доследнай станцыі[4]. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў камандзіроўцы ў Брэсце. У ліпені—лістападзе 1941 года ўдзельнічаў у баях на Бранскім фронце, атрымаў кантузію і пасля лячэння дэмабілізаваны ў пачатку 1942 года[4]. Да 1946 года працаваў у горадзе Халтурын Кіраўскай вобласці дырэктарам тэхнікума і дырэктарам вучэбнай гаспадаркі[4]. У 1946 годзе вярнуўся на радзіму і ў 1947 годзе абараніў дысертацыю кандыдата сельскагаспадарчых навук[4]. У 1947 годзе прызначаны дырэктарам Турскай[2] доследнай станцыі[4]. З 1959 года на Магілёўскай абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі (намеснік дырэктара, з 1970 года — старшы навуковы супрацоўнік[2]) у вёсцы Дашкаўка[4] Магілёўскага раёна.

Навуковая і грамадская дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Я. К. Міхалёву належаць больш за 200[4] навуковыя прац па агратэхніцы збожжавых і зернебабовых культур. У 1954 годзе апублікаваў манаграфію «Паляпшэнне лугоў і пашаў БССР». Быў членам Савета Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Неаднаразова абіраўся дэпутатам мясцовых Саветаў[4].

  • Рекомендации по возделыванию люцерны на Могилевщине / [подготовили: Я. К. Михалев, В. В. Шапиро]. — Могилев, 1975.
  • Паляпшэнне лугоў і пашаў БССР / Я. К. Міхалёў. ― Мінск, 1954.

Зноскі

  1. а б Міхалёў Якаў Кірылавіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. T. 3: Катэнарыя — Недайка — С. 392.
  2. а б в ЭПБ 1984.
  3. БелЭн 2000.
  4. а б в г д е ё ж з і к Владимир Лившиц Яков Михалев — ученый из деревни Машково (руск.)