Перайсці да зместу

Януш Багданавіч Сапега

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Януш Багданавіч Сапега
Нараджэнне не раней за 1485 і не пазней за 1495
Смерць не раней за 1528 і не пазней за 30 мая 1531
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Багдан Сямёнавіч Сапега[1][2]
Маці Фядора з Друцкіх-Канопляў[d][1][2]
Жонка Ганна Канстанцінаўна Крошынская[d][1][3][…]
Дзеці Глеб Янушавіч Сапега[4], Дзмітрый Янушавіч Сапега[d][4], Сцяпан Янушавіч Сапега[4], Міхаіл Янушавіч Сапега[d][5][6], Таццяна з Сапегаў[d][6] і Настасся з Сапегаў[d][6]

Януш Багданавіч Сапега, або Янухна Сапега (каля 1490 — паміж 15281531) — дваранін гаспадарскі (з 1515).

З чарэйска-ружанскай лініі Сапегаў, сын Багдана Сапегі і князёўны Фядоры Бабіч-Друцкай-Сакалінскай. Значнай кар’еры не зрабіў, у адрозненне ад старэйшага брата Івана, ваяводы віцебскага і падляшскага. Затое рознымі спосабамі — абменам, купляй, дарэннем — значна павялічыў свае ўладанні, якія знаходзіліся ў Віцебскім ваяводстве, Троках, Гарадзенскім і Мерацкім паветах.[7]

8 ліпеня 1513 года Януш ажаніўся з князёўнай Ганнай Крошынскай, дачкой князя Канстанціна Крошынскага і Ганны (дачкі Івана Кошкі), у пасаг за жонкай атрымаў новазбудаваны на пусташах Дубенскіх «двор» Лунна-Чарлёная на рацэ Луннай з 60 службамі, 40 пустаўшчызнамі і землямі ў Чарлёне, межы якіх ахоплівалі абодва берагі Нёмана, перавоз на Нёмане каля Карповічаў (Карпаў перавоз), два ставы на рацэ Луннай і старыцу Нёмана каля Чарлёны. Пры гэтым жончыны бацькі пакінулі за сабой права «до живота» сумесна з зяцем і дачкой валодаць дваром Лунна-Чарлёная, але забаранілі іншым дачкам і будучым зяцям і іх нашчадкам хоць калі прэтэндаваць на гэты маёнтак. Наданне свайму двараніну, яго жонцы і дзецям пацвердзіў кароль Жыгімонт Стары 3 лютага 1515 года.[8] У 1523 годзе кароль Жыгімонт Стары зноў пацвердзіў пану Янушу гэтыя ўладанні з прычыны страты ранейшага дакумента[7].

На Попіс 1528 года разам з цешчай княгіняй Крошынскай з маёнтка Дубна ставіў 26 «коней» і яшчэ 3 «коней» са свайго асобнага маёнтка ў Мерацкім павеце, што сведчыць пра значнае багацце.[9]

Памёр да мая 1531 года.[9]

У шлюбе з Ганнай Крошынскай меў чатырох сыноў — Глеба, Дзмітра, Сцяпана і Міхаіла; і дзвюх дачок — Таццяну (жонку Ждана Словіка) і Настассю (жонку Гаўрылы Тышковіча).[9]

Зноскі

  1. а б в г Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 48. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  2. а б Сліж Н. У. Маёмасныя справы Мар’і Канстанцінаўны Крошынскай у святле яе тастаменту // Studia Historica Europae Orientalis / пад рэд. А. В. МартынюкМн.: Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, 2021. — вып. 14. — С. 154. — ISSN 2079-1488
  3. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 188.
  4. а б в Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 50. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  5. Pas L. v. Genealogics — 2003.
  6. а б в Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 51. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  7. а б Семянчук 2014, с. 375.
  8. Семянчук 2014, с. 374.
  9. а б в Семянчук 2014, с. 376.
  • Семянчук Г. М. Чарлёна — двор Сапегаў над Нёманам у XVI—XVII стст. // Магнацкі двор і сацыяльнае ўзаемадзеянне (XV—XVIII стст.) : зборнік навуковых прац / Установа "Музей «Замкавы комплекс „Мір“»"; пад рэд. А. М. Янушкевіча. — Мн.: Медысонт, 2014. — С. 372—394.