Яраслаў Васілевіч Смелякоў
Яраслаў Васілевіч Смелякоў | |
---|---|
Род дзейнасці | журналіст, паэт |
Дата нараджэння | 26 снежня 1912 (8 студзеня 1913) ці 8 студзеня 1913[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 лістапада 1972[2][3][…] (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яраслаў Васілевіч Смелякоў (руск.: Яросла́в Васи́льевич Смеляко́в; 26 снежня 1912 [8 студзеня 1913], Луцк, Валынская губерня — 27 лістапада 1972, Масква) — савецкі паэт і перакладчык, літаратурны крытык. У 1934—1937 і 1951—1955 гадах быў рэпрэсаваны. Рэабілітаваны ў 1956 годзе. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1967). Член Праўлення Саюза пісьменнікаў СССР і Саюза пісьменнікаў РСФСР.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Яраслаў Смелякоў нарадзіўся 26 снежня 1912 (8 студзеня 1913) года ў Луцку (цяпер Украіна) у сям’і чыгуначнага рабочага. Дзяцінства правёў у вёсцы, дзе скончыў пачатковую школу. Затым ён вучыўся ў Маскве, у школе-сямігодцы.
Скончыў паліграфічную фабрычна-заводскую школу (1931). Працаваў у друкарні. Па патрабаванні сябра, журналіста Усевалада Іарданскага, прынёс свае вершы ў рэдакцыю моладзевага часопіса «Рост», але пераблытаў дзверы і трапіў у часопіс «Кастрычнік», дзе быў прыняты сваім кумірам, паэтам Міхаілам Святловым, які даў маладому паэту зялёную вуліцу. Па іроніі лёсу, у адзін з першых жа рабочых дзён у друкарні яму даверылі набіраць ўласныя вершы.
Займаўся ў літаратурных гуртках пры газеце «Комсомольская правда» і часопісе «Огонёк». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1934 года.
Пасля смерці Кірава ў 1934 годзе быў рэпрэсаваны і адбыў 3-гадовае зняволенне. У гэтыя ж гады Вялікага тэрору два блізкія сябра Я. В. Смелякова — паэты Павел Васільеў і Барыс Карнілаў — былі расстраляныя.
З 1937 года пасля вызвалення — адказны сакратар газеты «Дзяржынец» працоўнай камуны імя Дзяржынскага (Люберцы). У 1939 годзе адноўлены ў Саюзе пісьменнікаў СССР, адказны інструктар секцыі прозы.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З чэрвеня па лістапад 1941 года радавым на Паўночным і Карэльскім франтах. Трапіў у акружэнне, знаходзіўся ў фінскім палоне, у 1944 годзе вярнуўся з палону. У 1945 годзе трапіў пад Сталінагорск (цяпер горад Новамаскоўск Тульскай вобласці) у праверачна-фільтрацыйны спецлагер № 283 (ПФЛ № 283), дзе яго некалькі гадоў правяралі. Спецыяльныя (фільтрацыйныя) лагеры былі створаны рашэннем ДКА ў апошнія дні 1941 года з мэтай праверкі ваеннаслужачых РСЧА, што былі ў палоне, акружэнни ці пражывалі на акупаванай праціўнікам тэрыторыі. Парадак праходжання дзяржправерку («фільтрацыі») вызначаўся Загадам наркама ўнутраных спраў СССР № 001735 ад 28 снежня 1941 года, у адпаведнасці з якім вайскоўцы накіроўваліся ў спецыяльныя лагеры, дзе часова атрымлівалі статус «былых» ваеннаслужачых або «спецкантынгенту».
Тэрмін адбываў у лагерным аддзяленні № 22 ПФЛ № 283 пры шахце № 19 трэста «Красноармейскуголь». Шахта знаходзілася паміж сучаснымі гарадамі Данской і Паўночна-Задонск (з 2005 года мікрараён г. Данскога). На шахце працаваў лазеншчыкам, затым улікоўшчыкам.
На беларускую мову вершы перакладалі Мікола Аўрамчык, Міхась Калачынскі, Еўдакія Лось, Язэп Семяжон, Міхась Стральцоў[4], Максім Танк.
Зноскі
- ↑ СМЕЛЯКОВ Ярослав Васильевич // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 357–359. — ISBN 5-94848-307-X
- ↑ а б в Смеляков Ярослав Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Jaroslav Vasil’evič Smeljakov // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ Выбраныя творы / Міхась Стральцоў. — Мінск : Беларуская навука, 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Паўлаў У. А. Смелякоў Яраслаў Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 53. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Смеляко́ў Яраслаў Васілевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 676. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Асобы
- Нарадзіліся 8 студзеня
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Нарадзіліся ў Луцку
- Памерлі 27 лістапада
- Памерлі ў 1972 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола
- Паэты-песеннікі СССР
- Перакладчыкі СССР
- Літаратурныя крытыкі СССР
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Рэабілітаваныя ў СССР
- Пісьменнікі-сацрэалісты