Перайсці да зместу

Яфрэмава (Руднянскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Яфрэмава
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Тэлефонны код
48141
Паштовыя індэксы
216774
Код АКАТП
Яфрэмава на карце Расіі ±
Яфрэмава (Руднянскі раён) (Расія)
Яфрэмава (Руднянскі раён)
Яфрэмава (Руднянскі раён) (Смаленская вобласць)
Яфрэмава (Руднянскі раён)

Яфрэмава (руск.: Ефремово) — вёска ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Любавіцкага сельскага паселішча. Насельніцтва — 20 жыхароў (2007).

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 16 км на паўднёвы захад ад Рудні, за 13 км на поўнач ад аўтадарогі M1. За 14 км на паўднёвы ўсход ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя Красное на лініі МаскваМінск.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў кастрычніку 1943 года.[1]

Зноскі