Перайсці да зместу

Яўген Аляксандравіч Елязаранка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Яўген Елязаранка
Поўнае імя Яўген Аляксандравіч Елязаранка
Нарадзіўся 4 ліпеня 1993(1993-07-04)[1] (31 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 175 см
Вага 75 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Крумкачы
Нумар 21
Маладзёжныя клубы
2006—2010 Беларусь Суворавец (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2011 Беларусь Дынама-2 (Мінск) 25 (4)
2012—2015 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 72 (1)
2016—2017 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 20 (2)
2017   Беларусь Гомель 20 (1)
2018 Беларусь Слуцк 3 (0)
2018—2019 Беларусь Тарпеда (Мінск) 23 (0)
2019 Беларусь Ліда 13 (2)
2020 Беларусь Дняпро (Магілёў) 24 (8)
2021 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 2 (0)
2021 Беларусь Хваля (Пінск) 4 (0)
2022—2023 Беларусь Асіповічы 29 (3)
2023 Беларусь Колас (Чэрвень) 9 (2)
2024— Беларусь Крумкачы (Мінск)
Нацыянальная зборная[* 2]
2014 Беларусь Беларусь (да 21) 8 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 жніўня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 10 верасня 2014

Яўген Елязаранка (нар. 4 ліпеня 1993, Асіповічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Крумкачы».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў займацца футболам у Асіповічах, дзе трэнерам быў яго бацька — Аляксандр Мікалаевіч Елязаранка. Пазней вучыўся ў спецыяльным футбольным класе Мінскага сувораўскага вучылішча, адкуль трапіў у «Дынама-2».

У 2012 годзе перайшоў у наваполацкі «Нафтан», дзе спачатку гуляў за дубль. У сезоне 2013 новы галоўны трэнер «Нафтана» Павел Кучараў далучыў Елязаранку да асноўнай каманды. Хутка замацаваўся ў асноўным складзе, дзе стаў выступаць на пазіцыі апорнага паўабаронцы.

У сезоне 2014 стаў асноўным апорным паўабаронцам каманды. У красавіку і ліпені 2014 года некаторы час не гуляў з-за траўм, але потым вяртаў месца ў аснове.

Са студзеня 2016 года праходзіў прагляд у салігорскім «Шахцёры», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[3]. Спачатку выхадзіў на замену, але потым замацаваўся ў стартавым складзе салігорцаў. У верасні 2016 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона.

У пачатку 2017 года, аднавіўшыся ад траўмы, трэніраваўся з «Шахцёрам», але ў лютым накіраваўся на прагляд у «Гомель» і ў выніку ў сакавіку быў арандаваны гэтым клубам[4]. У складзе «Гомеля» неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе, аднак у канцы сезона страціў месца ў аснове. У снежні 2017 года па заканчэнні тэрміну арэнды вярнуўся ў «Шахцёр»[5].

У пачатку 2018 года трэніраваўся з «Шахцёрам», трапіў з камандай на першы (кіпрскі) збор. У лютым 2018 года, аднак, не трапіў на другі (турэцкі) збор салігорцаў і неўзабаве далучыўся да «Слуцка». У сакавіку 2018 года, па пагадненні бакоў разарваўшы кантракт з салігорцамі, афіцыйна стаў іграком слуцкага клуба[6]. Аднак, за паўгады згуляў за асноўную каманду случан толькі ў трох матчах чэмпіянату Беларусі і двух кубкавых. У ліпені 2018 года пакінуў «Слуцк» і перайшоў у мінскае «Тарпеда»[7], дзе замацаваўся ў аснове.

У ліпені 2019 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі пакінуў «Тарпеда» і адправіўся на прагляд ва ўзбекскую «Бухару»[8], аднак у выніку ў жніўні стаў іграком «Ліды»[9], дзе трывала гуляў у аснове.

У лютым 2020 года падпісаў кантракт з магілёўскім «Дняпром»[10]. Дапамог магілёўскаму клубу атрымаць перамогу ў Другой лізе. У снежні 2020 года пакінуў «Дняпро»[11].

У лютым 2021 года стала вядома, што Елязаранка падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам»[12]. У ліпені 2021 года перабраўся ў пінскую «Хвалю»[13], аднак пераважна заставаўся на лаўцы запасных. У снежні 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў пінскі клуб[14].

У сакавіку 2022 года стаў іграком «Асіповічаў»[15], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У сакавіку 2023 года падоўжыў кантракт з клубам[16]. Пакінуў «Асіповічы» ў ліпені 2023 года[17] і неўзабаве далучыўся да чэрвеньскага «Коласа».

У красавіку 2024 года папоўніў склад «Крумкачоў»[18].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

25 студзеня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў матчы супраць Казахстана на Кубку Садружнасці (Санкт-Пецярбург). Далей трывала выступаў за зборную на працягу 2014 года.

Палітычныя погляды

[правіць | правіць зыходнік]

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[19][20].

  1. Evgeni Elesarenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://footballfacts.ru/person/218814
  3. Евгений Елезаренко подписал контракт с "Шахтером" (руск.). football.by (10 сакавіка 2016). Праверана 8 жніўня 2024.
  4. "Шахтер" отдал Елезаренко в аренду "Гомелю" (руск.). football.by (13 сакавіка 2017). Праверана 8 жніўня 2024.
  5. Ситко, Афоаква, Адомако и еще четыре игрока покинули "Гомель" (руск.). football.by (6 снежня 2017). Праверана 8 жніўня 2024.
  6. Евгений Елезаренко перешел в "Слуцк" (руск.). football.by (13 сакавіка 2018). Праверана 8 жніўня 2024.
  7. Елезаренко перешел в минское "Торпедо" (руск.). football.by (24 ліпеня 2018). Праверана 8 жніўня 2024.
  8. Елезаренко на просмотре в «Бухаре», Капор подписал контракт с клубом (руск.). by.tribuna.com.
  9. Вратарь "Минска" и еще два игрока пополнили состав "Лиды" (руск.). football.by (10 жніўня 2019). Праверана 8 жніўня 2024.
  10. Елезаренко и Ходенков подписали контракты с "Днепром-Могилев" (руск.). football.by (12 лютага 2020). Праверана 8 жніўня 2024.
  11. Евгений Елезаренко покидает Днепр (руск.). Афіцыйны сайт магілёўскага «Дняпра» (12 снежня 2020). Праверана 8 жніўня 2024.
  12. 15 февраля "Нафтан" выходит из отпуска. Сейчас на контракте в клубе 8 игроков (руск.). football.by (5 лютага 2021). Праверана 8 жніўня 2024.
  13. Елезаренко перешел из "Нафтана" в "Волну" (руск.). football.by (17 ліпеня 2021). Праверана 8 жніўня 2024.
  14. "Волна" расторгла соглашения с Елезаренко и Ханкевичем (руск.). football.by (7 снежня 2021). Праверана 8 жніўня 2024.
  15. Кто еще фавориты Д2, звездные дебютанты, усиление "Осиповичей" и "Молодечно-2018" (+ таблица трансферов) (руск.). football.by (31 сакавіка 2022). Праверана 8 жніўня 2024.
  16. "Осиповичи" продлили контракты с тремя игроками (руск.). football.by (6 сакавіка 2023). Праверана 8 жніўня 2024.
  17. "По личным причинам". Самый опытный игрок "Осиповичей" покинул клуб (руск.). football.by (19 ліпеня 2023). Праверана 8 жніўня 2024.
  18. Экс-игрок "Шахтёра", "Гомеля" и "Днепра" будет выступать за "Крумкачы" (руск.). football.by (17 красавіка 2024). Праверана 8 жніўня 2024.
  19. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  20. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.