Ёган Гутэнберг

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Ёган Гутэнберг
Johannes Gutenberg
Gutenberg.jpg
 
Дата нараджэння: паміж 1397 и 1400 
Месца нараджэння: Горад Майнц
Дата смерці: 3 лютага 1468(1468-02-03)
Ёган Гутэнберг (1440)
Металічныя шрыфты і трафарэт для іх, упершыню зробленыя Гутэнбергам

Ёган ГУТЭНБЕРГ (ням.: Johannes Gensfleisch zur Laden zum Gutenberg; ~1400, Майнц, Свяшчэнная Рымская імперыя — 3 лютага 1468) — нямецкі ювелір, вынаходнік кнігадрукавання ў Еўропе (~1445). Галоўная праца — выданне Бібліі, вядомай як «Біблія Гутэнберга» (або «42-радковая Біблія»), якая лічыцца ўзорам аздаблення і якасці.

Сярод вынаходніцтваў Гутэнберга ― стварэнне металічнага шрыфта, распрацоўка тэхналогіі масавай вытворчасці шрыфтаў, увод у выкарыстанне чарнілаў на аснове алею і прыстасаванне да кнігадруку драўлянага прэсу падобнага да існавалых тады прэсаў для выціскання вінаграднага соку і аліўкавага алею. Лічыцца, што Гутэнберг працаваў гравёрам па медзі з мастаком вядомым, як Master of the Playing Cards.

Выкарыстанне набору літар стала рэвалюцыйным крокам у выданні кніг у Еўропе. Тэхналогія друку Гутэнберга хутка распаўсюдзілася па ўсім кантыненце і была адным з найважнейшых складнікаў эпохі Адраджэння. Асоба Гутэнберга застаецца папулярнай: у 1999 г. Гутэнберг названы пад нумарам 1 у пераліку «Людзі тысячагоддзя», а часопіс Time-Life назваў вынаходніцтва Гутэнбэрга самым важным у 2-м тысячагоддзі.

[правіць] Гл. таксама

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах