Нямецкамоўныя краіны

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Нямецкая мова належыць да заходнегерманскай падгрупы германскіх моў і з'яўляецца афіцыйнай дзяржаўнай мовай такіх дзяржаў, як Федэратыўная Рэспубліка Германія (каля 76-77 млн тых, хто размаўляе на ёй), Аўстрыя (7,5 млн чалавек), Ліхтэнштэйн, а таксама адным з афіцыйных моў Швейцарыі (4,6 млн тых, хто размаўляе на ёй, або 72,4% насельніцтва), Люксембурга і Бельгіі. Значныя групы нямецкамоўнага насельніцтва пражываюць таксама ў Францыі, Італіі, ЗША, Канадзе, Бразіліі, Аргентыне, Расіі, Казахстане, Польшчы і Румыніі, аднак апошнія не адносяцца да групы нямецкамоўных краін.

Дыялекты[правіць | правіць зыходнік]

Літаратурная нямецкая мова (Hochdeutsch) з'яўляецца агульнапрынятай у сферы адукацыі, справаводстве, афіцыйных установах і г.д. Існуе шмат рэгіянальных дыялектаў нямецкай мовы, напрыклад, нямецка-плацкі (ніжненямецкі), на якім гавораць на поўначы краіны (ён збольшага падобны на галандскую і бліжэйшы да англійскай, чым да літаратурнага нямецкага), швабскі на паўднёвым захадзе, баварскі на поўдні і саксонскі на паўднёвым усходзе. У Аўстрыі і Швейцарыі выкарыстоўваюцца свае нацыянальныя варыянты літаратурнай нямецкай мовы (адпаведна, аўстрыйскі і швейцарскі, якія нельга блытаць з аўстра-баварскім або швейцарскім дыялектамі), які адрозніваюцца некаторымі асаблівасцямі фанетыкі, марфалогіі і лексікі.

D-A-CH[правіць | правіць зыходнік]

Тры найбуйнейшыя нямецкамоўныя краіны могуць пазначацца абрэвіятурай DACH (дах) ад D (Германія, Deutschland), A (Аўстрыя (лац.: Austria) і CH (Швейцарыя, лац.: Confoederatio Helvetica). Абрэвіятура выкарыстоўваецца пераважна для найменняў мерапрыемстваў, канферэнцый, напрыклад, «DACH Meteorologentagung» [1] або для агульных праектаў гэтых трох краін. Маюцца таксама аднайменныя электронныя карты для навігатараў[2].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі