Ідзу-Банінскі жолаб

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Ідзу-Банінскі жолаб — глыбакаводны жолаб у Ціхім акіяне, размешчаны ўздоўж усходняга падножжа хрыбта астравоў Нампо, які цягнецца ад вострава Хансю да Банінскіх астравоў. На поўначы злучаецца з Японскім жолабам, на поўдні аддзелены ад жолаба Волкан высокім вузкім грэбенем.

Даўжыня жолаба складае 1030 км. Вузкае, месцамі плоскае дно жолаба падзелена парогамі на некалькі замкнёных дэпрэсій з глыбінямі 7000-9000 м. Максімальная глыбіня жолаба - 9810 м.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2