Андрэй Фёдаравіч Смаль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Фёдаравіч Смаль
Нараджэнне 1 жніўня 1973(1973-08-01) (50 гадоў)
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
медаль «За бездакорную службу» I ступені медаль «За бездакорную службу» II ступені медаль «За бездакорную службу» III ступені

Андрэй Фёдаравіч Смаль (1 жніўня 1973, Брэст, БССР, СССР[1]) — беларускі дзяржаўны дзеяч, намеснік старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь (2017—2021), палкоўнік юстыцыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 1 жніўня 1973 года ў Брэсце.

У 1996 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.

З 1996 па 1998 год працаваў урачом-стажорам і ўрачом-хірургам у адной з устаноў сістэмы аховы здароўя.

З 1998 па верасень 2007 года праходзіў службу ў акруговай ваенна-урачэбнай камісіі УУС Брэсцкага аблвыканкама  (бел. (тар.)).

З 2007 па кастрычнік 2017 года працаваў у розных пасадах у Дэпартаменце фінансаў і тылу Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Цэнтральнай ваенна-урачэбнай камісіі МУС Рэспублікі Беларусь.

З 19 кастрычніка 2017 года[2] да 16 красавіка 2021 года[3] працаваў намеснікам старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Санкцыі ЕС, іншых краін[правіць | правіць зыходнік]

31 жніўня 2020 года Смаль быў уключаны ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае здушэнне мірных пратэстаў»[4].

6 лістапада 2020 года Смаль быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[5]. У сваім рашэнні Савет Еўрапейскага саюза адзначыў, што Смаль як намеснік старшыні Следчага камітэта адказвае за кампанію рэпрэсій і запалохвання камітэта ў сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі 2020 года, у прыватнасці, за расследаванні, якія былі распачаты супраць Каардынацыйнай рады і мірных дэманстрантаў[1]. 24 лістапада 2021 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[6]. Акрамя таго, Смаля ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[7], Канада[8], Швейцарыя[9][10].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Consolidated text: Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus — EUR-Lex  (англ.), 21.06.2021
  2. Указ Президента Республики Беларусь от 19 октября 2017 года № 378 «Об А. Ф. Смале» Архівавана 6 кастрычніка 2021.
  3. Указ Президента Республики Беларусь от 16 апреля 2021 № 149 «Об А. Ф. Смале»
  4. Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС
  5. ЕЗ увёў санкцыі супраць Лукашэнкі і шэрагу беларускіх чыноўнікаў . БелаПАН. Беларускае Радыё Рацыя (6 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2021. Праверана 5 кастрычніка 2021.
  6. Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (24 лістапада 2020). Праверана 8 верасня 2021.
  7. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  8. Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List (англ.). Міністэрства міжнародных спраў Канады  (англ.) (19 кастрычніка 2015). Праверана 29 чэрвеня 2021.
  9. Shields, Michael; Liffey, Kevin. Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.). Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  10. Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях  (ням.) (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  11. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 красавіка 2020 года № 113 «Аб узнагароджанні» Архівавана 5 кастрычніка 2021.