Архіпелаг Аран

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аран
Oileáin Árann, Aran Islands
Архіпелаг Аран.svg
Каардынаты: Каардынаты: 53°07′00″ пн. ш. 9°42′00″ з. д. / 53.116667° пн. ш. 9.7° з. д. (G) (O) (Я)53°07′00″ пн. ш. 9°42′00″ з. д. / 53.116667° пн. ш. 9.7° з. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Атлантычны акіян
Колькасць астравоў 8
Найбуйнейшы востраў востраў Інішмор
Агульная плошча 51 км²
Найвышэйшы пункт 123 м
Краіна Flag of Ireland.svg Ірландыя
Архіпелаг Аран (Ірландыя)
Архіпелаг Аран
Насельніцтва (2006) 1 225 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 24,02 чал./км²
Агульная панарама
Commons-logo.svgАран на Вікісховішчы 

А́ран (ірл.: Oileáin Árann, англ.: Aran Islands) — архіпелаг у Атлантычным акіяне, каля заходняга ўзбярэжжа Ірландыі. Агульная плошча - 51 км². Насельніцтва (2006 г.) - 1225 чал.

Геаграфія і прырода[правіць | правіць зыходнік]

Архіпелаг Аран знаходзіцца ў заліве Голуэй у 219 км на захад ад Дубліна і 2430 км на захад ад Мінска. Складаецца з 8 астравоў, толькі 3 з якіх населены. Найбуйнейшы востраў - Інішмор.

Архіпелаг сфарміраваны пераважна гранітамі і карставымі вапнякамі. Берагі большасці астравоў абрывістыя. На сушы вылучаюцца пагоркі. Найвышэйшы пункт (123 м) знаходзіцца на Інішморы.

Клімат марскі ўмераны. Дзякуючы блізкасці Гальфстрыма ўзімку сярэдняя тэмпература трымаецца каля 6°C. Адзіная за ўвесь перыяд назірання снежная зіма здарылася ў 2010/2011 г. Сярэдняя тэмпература ліпеня 15°C.

Да канца Сярэднявечча большую частку буйных астравоў займалі дубовыя і ясеневыя гаі. У наш час пераважаюць травяністая расліннасць і хмызнякі. Але для флоры архіпелага ўласціва пэўная разнастайнасць. На ім сустракаюцца расліны, характэрныя для арктычнай, альпійскай і міжземнаморскай прыродных зон.

Фаўна бедная. Шматлікія толькі насякомыя і птушкі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Авальная крэпасць на востраве Інешман

Архіпелаг Аран быў населены каля 23002000 гг. да н.э. выхадцамі з суседняй Ірландыі. Яны займаліся земляробствам і рыбалоўствам. Археалагічным помнікам першапасяленцаў з'яўляецца курган Кнок-Райфні. У ім былі знойдзены урны з попелам. Рытуал пахавання падобны на той, што практыкаваўся на тэрыторыі Шатландыі.

У канцы 1 тысячагоддзя да н.э. Аран захапілі кельты з племені фірбалг.

У VVIII стст. сярод астравіцян пашырылася хрысціянства. Хрысціянскім заступнікам Арана лічыцца Святы Энда. У гэты час будуюць каменныя ўмацаванні дуны, якія павінны былі ахоўваць насельніцтва ад піратаў. Сваімі памерамі асабліва вылучаецца Авальная крэпасць на востраве Інешман.

У высокае Сярэднявечча Аран ператварыўся ў важны гандлёвы і паломніцкі цэнтр Заходняй Ірландыі. У XIII ст. уладу на астравах захапіла сям'я О'Браенаў. Яны ўзвялі замак О'Браен на востраве Інішыр. У 1582 г. улада перайшла да сям'і О'Флаерці.

У 1652 г. Аран быў захоплены англійскімі салдатамі Олівера Кромвеля. На Інішморы з'явіўся англійскі гарнізон. Фармальнае далучэнне да Вялікабрытаніі адбылося ў XVIII ст.

У 1921 г. архіпелаг увайшоў у склад Ірландыі.

У XIXXX стст. Аран адыграў значную ролю ў адраджэнні ірландскай культуры. Тут нарадзіліся або працавалі многія ірландскія мастакі і пісьменнікі. У нашы дні архіпелаг з'яўляецца папулярным турыстычным накірункам.

Асаблівасці культуры[правіць | правіць зыходнік]

Насельнікі астравоў Аран размаўляюць на ірландскай мове. Захаваліся традыцыйныя рамёствы — выраб лодак курахдраўлянай асновы, абцягнутай скурай), мяккіх скураных ботаў і знакамітых ваўняных джэмпераў. На кожным востраве святкуюць дні святых заступнікаў, а таксама "ноч вогнішчаў" напярэдадні дня Святога Яна (23 чэрвеня), Тэд-фэст, прысвечаны героям папулярнага камедыйнага серыяла 1990-ых гг.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]