Атол Нанумеа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Нанумеа
Nanumea
Tuvalu-map-be.png
Каардынаты: Каардынаты: 5°41′00″ пд. ш. 176°10′00″ у. д. / 5.683333° пд. ш. 176.166667° у. д. (G) (O) (Я)5°41′00″ пд. ш. 176°10′00″ у. д. / 5.683333° пд. ш. 176.166667° у. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Ціхі акіян
Краіна Flag of Tuvalu.svg Тувалу
Нанумеа (Тувалу)
Нанумеа
Нанумеа
Плошча 3,87 км²
Насельніцтва 664 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 171,576 чал./км²
Выгляд з космасу
Commons-logo.svgНанумеа на Вікісховішчы 


Нанумеа (на мове тувалу Nanumea) — атол у складзе астравоў Тувалу на поўдні Ціхага акіяна. Належыць да дзяржавы Тувалу. Агульная плошча сушы - 3,87 км². Насельніцтва - 664 чал. (2002 г.)

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нанумеа - самы паўночны каралавы атол астравоў Тувалу. Ён мае абрысы ў выглядзе лічбы 8, паколькі рыф выразна падзяляе яго на 2 часткі, якія па назвах галоўных астравоў завуцца Нанумеа і Лакена. Кожная з іх мае сваю лагуну, ізаляваную самім рыфам ад акіяна.

На паўднёва-усходняй ускраіне Лакены размешчаны невялікі натуральны вадаём з прэснай вадой - вялікая рэдкасць для каралавых атолаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Нанумеа быў населены палінезійцамі ў першай палове другога тысячагоддзя н. э. Згодна паданням, усе мясцовыя жыхары паходзяць ад чальцоў экіпажа лодкі выхадцаў з Самоа або Тонга, якія прыбылі на чале правадыра Тэфалаха. Ён падманам завалодаў атолам у мясцовых абарыгенак Пай і Вау.

У 1781 г. атол быў адкрыты іспанскімі мараплаўцамі, хаця частыя кантакты яго насельнікаў з вонкавым светам пачаліся толькі ў XIX ст. Яны асабліва ўзмацніліся пасля прыняцця хрысціянства і ўсталявання пратэктарата Вялікабрытаніі ў 1892 г. Многія выхадцы з Нанумеа працавалі здабытчыкамі фасфатаў на востраве Банаба, гандлявалі копрай і рыбай, наймаліся маракамі на еўрапейскія і амерыканскія судны.

У 1943 г. амерыканскія ваенныя пабудавалі на атоле аэрадром і часовую ваенную базу, што стала прычынай абстрэлу Нанумеа японцамі. Рэшткі падзей II Сусветнай вайны (сляды японскіх бомбаў на сцяне мясцовага касцёла, зарослы хмызнякамі аэрадром, іржавыя дэталі самалётаў і вайсковага судна і г. д.) сустракаюцца і ў нашы дні.

У 1978 г. Нанумеа увайшоў у склад незалежнай дзяржавы Тувалу.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельнікі атола Нанумеа размаўляюць на асаблівым дыялекце мовы народа тувалу, шчыльна звязаным з мовамі такелау і самоанцаў.

Сярод жыхароў атола шырока распаўсюджаная інфекцыйная трапічная хвароба фрамбезія.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]