Аляксандр Іосіфавіч Фядута
Аляксандр Іосіфавіч Фядута (3 лістапада 1964, Гродна), беларускі палітычны аглядальнік і аналітык, літаратуразнавец.
Скончыў рускае аддзяленне філалагічнага факультэта Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (1986). У 1986–1991 працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў гродзенскай школе № 20. У 1991 перайшоў на камсамольскую работу, быў сакратаром ЦК ЛКСМБ па пытаннях студэнцкай моладзі, першым сакратаром ЦК Саюза моладзі Беларусі. Кандыдат філалагічных навук (1997), тэма дысертацыі: «Читатель в творческом сознании А.С. Пушкина». Быў членам КПСС (1991), Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці (1993). Член Беларускага аб'яднання «Яблака» (з 1997), член яго палітсавета (з 2000). Захапляецца літаратурай, тэатрам, кіно, гульнёй ў нарды. Жанаты.
Быў актывістам прэзідэнцкай выбарчай кампаніі А. Р. Лукашэнка (1994). Пасля перамогі А. Лукашэнкі на выбарах быў прызначаны (ліпень 1994) начальнікам упраўлення грамадска-палітычнай інфармацыі Адміністрацыі прэзідэнта. У снежні 1994 узяў на сябе адказнасць за з'яўленне ў газетах «белых плям», якія сведчылі пра ўвядзенне ў Беларусі палітычнай цэнзуры, і сыйшоў у адстаўку.
Працаваў у асноўных апазіцыйных выданнях: з сакавіка 1995 года - у «Белорусской деловой газете» і газеце «Имя», з 2000 - у газеце «Народная воля». З чэрвеня 1998 года - уласны карэспандэнт газеты «Московские новости» у Беларусі. Адзін з вядомых беларускіх палітычных аглядальнікаў і аналітыкаў. Спецыялізуецца ў жанры палітычнага партрэта. Шырокі рэзананс атрымалі яго цыклы «Личное дело» (газета «Имя») і «Политбюро» («Белорусская деловая газета»). Актыўны прыхільнік «бухарэсцкага працэсу». Сустаршыня Грамадскага навукова-аналітычнага Цэнтра «Беларуская перспектыва» (1995–1998). З 1999 года - прэзідэнт грамадскага аб'яднання «Сацыяльныя тэхналогіі».
Лаўрэат прэміі камсамола Гродзеншчыны за педагагічную дзейнасць (1989). Узнагароджаны «Знакам Гайдара», з фармулёўкай «за верность детям» (1991)[1].
Змест |
[правіць] Працы
- Федута А.И. Читатель в творческом сознании автора «Евгения Онегина» // Болдинские чтения. Горький, 1986. С. 94 – 106 (в соавторстве с Егоровым И.В.);
- Федута А.И. Мир как воля и представление (Штрихи к психологическому портрету Александра Лукашенко) // Белоруссия и Россия: Общества и государства. М., 1998;
- Федута А.И. Что такое «непротивление»? // Ненасiлле i Беларусь. Б.м., 1999;
- Федута А.И. Читатель в творческом сознании А.С. Пушкина. Мн., 1999 (в соавторстве с Егоровым И.В.)
- Федута А.И. Лукашенко: Политическая биография. / под ред. Будинаса Е. М.:, 2005. — 704 с. ISBN 5-98097-007-Х
- Фядута А.I. Паэтычны аглядальнік: партрэты і рэцэнзіі / А. Фядута. – Мінск: Лімарыус, 2006.
[правіць] Укладальнік
- Выбранае / Булгарын Фадзей; Белаpускі кнігазбоp, т. 23. Уклад., прадм., камент. А. Фядуты. — Мінск: Беларускі кнігазбор, 2003. — 592 с.
- Выбраныя творы / Аляксей Карпюк; Уклад., прадм., камент. А. Фядуты. Мінск, 2007. — 600 с. («Беларускі кнігазбор»: Серыя 1. Мастацкая літаратура)[2].
- Вильна 1823-1824: Перекрестки памяти (Иоахим Лелевель. Новосильцов в Вильне; Иван Лобойко. Мои воспоминания). Уклад. Фядута А.; уступны артыкул, камэнтар: Лаўрынец П., Рэйтблат А., Фядута А. – Мн.: Лімарыюс, 2008. – 244 с.[3].
Зноскі
- ↑ А. Фядута апошні з узнагароджаных «Знакам Гайдара» у гісторыі ВЛКСМ.
- ↑ У «Беларускім кнігазборы» выйшаў зборнік твораў Аляксея Карпюка // Наша Ніва on-line: Культура / 16:46, 5 лютага 2008 — Эл.рэсурс nn.by
У кнізе: аповесці "Данута", "Развітанне з ілюзіямі", драма "Канец свету", у раздзеле Публіцыстыка — выступ на 5‑м з'ездзе пісьменнікаў у Мінску і "Перэпетыі пошукаў"; лісты да Янкі Брыля, Міхася Забэйды‑Суміцкага, Максіма Танка, Васіля Быкава, Пятра Машэрава, Міхаіла Гарбачова ды інш; успаміны пра А. Карпюка: Вольгі Іпатавай, Ніны Ляшчонак, урыўкі з успамінаў Барыса Клейна і Васіля Быкава. - ↑ Выйшла кніга «Вильна 1823‑1824: Перекрестки памяти» // Наша Ніва on-line: Культура / 19:12, 4 чэрвеня 2008 — Эл.рэсурс nn.by
Зборнік прысвечаны «справе філаматаў». У склад збоніка ўвайшлоў нарыс вядомага польскага гісторыка Іаахіма Лялевеля «Навасільцаў у Вільні», ўспаміны (друкуюцца ўпершыню) прафэсара Івана Лабойкі — сучаснікаў «справы філаматаў». У Дадатках публікуюцца лісты Лабойкі да Лялевеля.
Наша Ніва on-line: Культура — Эл.рэсурс nn.by • Федута Александр // Кто есть кто в Беларуси. Хто ёсьць хто ў Беларусі. Who’s who in Belarus / Складальнікі В.Голубеў, А.Кіжэ, А.Смольскі, В.Трыгубовіч, Г.Ахметава, В.Чуйко. — М.: Кніжны дом «Университет», 1999. — 176 с. ISBN 5-8013-0068-6 • Федута Александр Иосифович // Кто есть кто в Республике Беларусь: Электронный справочник; БДГ on-line. — Эл. ресурс bdg.by
[правіць] У Сеціве
- http://feduta.livejournal.com/ — блог А. Фядуты ў ЖЖ
- Федута А.И. Наполеон и Ян Снядецкий // Meninis tekstas: Suvokimas. Analize. Interpretacija. – Vilnius: VPU leidykla, 2008. -- Nr.6 (1). -- P. 120 - 134.
- Федута А.И. Письма прошедшего времени: Материалы к истории литературы и литературного быта Российской империи / А. И. Федута. — Минск : Лимариус, 2009. — 264 с.: ил.
