Непальская мова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Непальская мова
Саманазва:

नेपाली

Краіны:

Непал, Індыя, Бутан

Афіцыйны статус:

Непал, Індыя (Сікім)

Арганізацыя, якая рэгулюе:

Моўная акадэмія Непала

Агульная колькасць носьбітаў:

35 млн.

Класіфікацыя
Катэгорыя:

Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Індаіранская галіна
Індаарыйская група
Цэнтральная падгрупа
Пісьменнасць:

дэванагары

Моўныя коды
ISO 639-1:

ne

ISO 639-2:

nep

ISO 639-3:

nep

Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка

Непа́льская мова (саманазва: नेपाली भाषा, трансл. Nepālī bhāṣā; खस कुरा, трансл. Khas kurā) — адна з моў індаарыйскай групы індаіранскай галіны індаеўрапейскай сям'і моў, распаўсюджаная ў Непале, а таксама ў шэрагу рэгіёнаў Індыі і Бутана. Асноўныя носьбіты — непальцы.

У Непале з'яўляецца дзяржаўнай мовай і дэ-факта мае статус лінгва-франка. Апрача Непала мае афіцыйны статус у Індыі (штат Сікім і акруга Дарджылінг штату Заходняя Бенгалія).

Непальская мова гістарычна развівалася ў непасрэдным кантакце з іншымі мовамі індаарыйскай групы, у прыватнасці з мовамі пагары і магагі. Зазнала ўплыў з боку санскрыту, а таксама з тыбета-бірманскіх моў сіна-тыбецкай сям'і, з якімі мае геаграфічную блізкасць. Непальская мова характарызуецца таксама лексічнымі і граматычнымі адрозненнямі ад блізкароднасных цэнтральнапагарскіх моў (уваходзяць у склад індаарыйскіх), а таксама ўплывам з боку тыбета-бірманскіх моў з прычыны цесных кантактаў з гэтымі мовамі. Прыкладна 40% лексікі мова падзяляе з бенгальскай мовай, адной з індаарыйскіх моў.

Гістарычная назва мовы — кгаская, якой пазней прыйшла на змену назва непальская, што была запазычана ад саманазвы неварскай мовы (мовы сіна-тыбецкай сям'і, якая не май роднасці з непальскай). Серад іншых назваў — парбатыя (літаральна «горная») і лгацамікга (ад назвы народу лгацампа, які пражывае ў Бутане).

Пісьмовасць[правіць | правіць зыходнік]

Пісьмовая непальская мова звычайна выкарыстоўвае пісьмовасць дэванагары. Гістарычна таксама выкарыстоўвалася пісьмовасць такры, асабліва на захадзе Непала, а таксама ў сучасных індыйскіх штатах Утаракханд і Хімачал-Прадэш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

У непальскай мове літаратура атрымала развіццё галоўным чынам у ХІХ ст. Гэты перыяд адзначаецца такімі працамі як Адг'ятма Рамаяна, Сундарананда Бара, Бірсіка, а таксама перакладам эпасу Рамаяна (выкананы паэтам Бганубгакта Ачар'я) і выдадзеным у той час зборнікам народных казак. Серад іншых выбітных непальскамоўных аўтараў — Лекгнат Паўд'ял, Лакшмі Прасад Дэўкота і Балкрышна Сама, а таксама некаторыя пісьменнікі па-за Непалам, асабліва ў Варанасі і Дарджылінгу.

У апошняе дзесяцігоддзе значны ўнёсак у непальскамоўную літаратуру робяць таксама пісьменнікі непальскай дыяспары Азіі, Еўропы і Амерыкі.

Колькасць носьбітаў[правіць | правіць зыходнік]

Паводле вынікаў перапісу насельніцтва ў Непале 2011 года, 44,6% ад насельніцтва краіны вызначае непальскую мову як родную[1]. Лінгвістычны партал Ethnologue налічвае 14 410 100 чалавек, якія з'яўляюцца носьбітамі мовы[2].

Арэал непальскай мовы ў Непале традыцыйна размяшчаецца ў халмістых рэгіёнах краіны (вядомыя як Пагад) і, асабліва, у заходняй частцы краіны. У даліне Катманду, што вакол сталіцы краіны, дамінавала не-індаеўрапейская неварская мова, аднак на цяперашні час у рэгіёне дамінуе непальская. Непальская мова выкарыстоўваецца ва ўрадавай дзейнасці і часткай насельніцтва. Тым не менш, выкарыстанне ў судовай і ўрадавай дзейнасці выключна непальскай мовы аспрэчваецца, а прызнанне іншых нацыянальных моў было адной з мэтаў палітыкі мааістаў, якія дамагліся звяржэння канстытуцыйнай манархіі ў 2008 годзе[3].

У Бутане носьбіты непальскай мовы, вядомыя як лгацампа, складаюць каля 35% ад насельніцтва краіны[4], у гэты лік уваходзяць таксама бутанскія бежанцы. Неафіцыйныя ацэнкі падаюць дзелю непальцаў у Бутане памерам 30-40%, пры гэтым яны складаюць большасць насельніцтва на поўдні[5]. З канца 1980-х гг. больш за 100 тыс. лгацампа былі абвінавачаны ўрадам Бутана як нелегалы[4], з-за чаго яны былі вымушаны сысці з Бутана і сталі пражываць у лагерах бежанцаў на ўсходзе Непала.

Заўважная колькасць носьбітаў непальскай мовы пражывае таксама ў Індыі, у прыватнасці, на паўночным захадзе Індыі (штаты Асам, Мегхалая, Маніпур, Трыпура, Аруначал-Прадэш, рэгіён Нагаленд) жыве некалькі мільёнаў непальскамоўных. Непальскамоўныя дыяспары існуюць таксама ў Сікіме, Калькуце, Дэлі, Бангалоры, Вішакхапатнаме, Гоа, Дарджылінгу, Чэнаі, Мумбаі і Хайдэрабадзе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Каля 5 стагоддзяў таму плямёны кгасаў мігравалі з поўначы Індыі і пасяліліся ў паўднёвых раёнах цэнтральнага Непала, якія добра падыходзілі для вырошчвання рысу, пры гэтым адзін з радоў пасяліўся на поўначы краіны. Ужо ў 1559 годзе ўладу над гэтым рэгіёнам зацвердзіў прынц Драўя Шаг, а ў канцы XVIII ст. яго спадчыннік, Прытгві Нараян Шаг з дапамогай новасабранай арміі ўзяў пад кантроль шэраг дробных княстваў у перадгор'ях Гімалаяў.

Пасля гэтых падзей паследавала заваёва даліны Катманду, якая ў тыя часы быў таксама вядомы як Непал. Катманду стаў сталіцай уладанняў Прытгві Нараяна, пасля чаго яго ўладанні сталі пашырацца на поўнач, захад, усход і поўдзень.

Гэтае пашырэнне, асабліва пашырэнне на поўначы, захадзе і поўдні, выклікала трывогу Вялікабрытаніі, якая ў той час валодала Індыяй, і імперыі Цын, якая валодала Тыбетам, што знаходзіцца на поўнач ад Непалу. Гэтая сітуацыя прывяла да войнаў, у выніку якіх тэрыторыя Непалу скарацілася да тэрыторыі, прыкладна адпаведнай сучаснай, аднак пазней Кітай і Вялікабрытанія ўбачылі ў Непале каштоўную ролю буфернай дзяржавы, з-за чаго тэрыторыя краіны больш не змяншалася. Паколькі даліна Катманду, вядомая таксама як Непал, стала новым палітычным цэнтрам краіны, гэта слова распаўсюдзілася як назва ўсёй краіны, з прычыны чаго мова заваёўнікаў, раней вядомая як гаркгалі, атрымала найменне непальская.

Зноскі

  1. Major highlights.
  2. Nepali | Ethnologue
  3. Harka Gurung. Social Exclusion and Maoist Insurgency — Катманду, 2005. — С. 5. — 13 с.
  4. 4,0 4,1 U.S. Relations With Bhutan // Bureau of South and Central Asian affairs. — U.S. Department of State, 2013.
  5. Worden, Robert L.; Savada, Andrea Matles. Bhutan - Ethnic Groups // Nepal and Bhutan: Country Studies. — Federal Research Division, United States Library of Congress. — В. 6.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
непальскай