Вал, фартыфікацыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Вал — прасцейшая інжынерная загарода, што складаецца з зямлянага, каменнага ці снежна-ледзянога насыпу, звычайна з ровам спераду. Служыць перашкодай для нападнікаў і сховішчам для абаронцаў. У шырокім сэнсе: сістэма ўмацаваных палос і пазіцый.

Гл.далей: Рымскія валы, «Атлантычны вал», «Усходні вал», «Вал Антаніна».

Таксама: элемент абарончых умацаванняў паселішча або частка крэпасці. Звычайна з ровам наперадзе, з брустверам і валгангам; часта — у некалькі (да трох і болей) абводаў. Часта дапаўняўся тынам і іншымі загародамі.

У старажытнасці — пераважна земляныя, часам жвіровыя. Пазней часта ўмацоўваліся каркаснымі драўлянымі канструкцыямі (клецямі, гароднямі, тарасамі). Часам драўляны каркас дапаўняўся канструкцыямі з неапаленай цэглы. У яцвяжскіх гарадзішчах вонкавы схіл вала часта замошчваўся валунамі[1]. Земляны вал мог перабудоўвацца, цалкам ці часткова, у каменны, утвараючы вала-каменную крэпасць[2]. Германскія гарадзішчы ў часы рымскага заваявання (1 ст. да н.э.) мелі валы, складзеныя з чаргаваных слаёў грунту, камення і бярвення[3].

Звычайны нахіл землянога вала быў каля 30°, жвіровага — да 50°, каменнага — да 70°[2]. Дзеля паляпшэння абарончых якасцяў вал мог эскарпіравацца (падрэзвацца знізу), што, аднак, было магчымым не з усімі відамі канструкцыйнага грунту.

Гл.далей: умацаванае гарадзішча, горад.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Костачкін, Піваварчык.
  2. 2,0 2,1 Макееў.
  3. Fortification and siegecraft // Encyclopaedia Britannica, 11th edition, 1911.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т.2. Афіны — Ведрыч / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Бел.Сав.Эн., 1970. — 640 с.: іл., карты. С.563.
  • Военный энциклопедический словарь, 1983. — 863 с. : 30 л. ил. С.109.
  • Пивоварчик С. А. Городища X—XIII вв. Белорусского Понеманья. — Мн., 1994. С.47—54.
  • В. В. Косточкин. Русское оборонное зодчество конца XIII — начала XVI веков. — М.: Издательство Академии наук, 1962. С.7—17.
  • Г. Мокеев. Древнерусские крепости комбинированного типа // Проблемы теории и истории архитектуры. М., 1973, С.72—85.