Гарадскі пасёлак Круглае

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Горад
Круглае
Круглае


Герб
Герб

Каардынаты Каардынаты: 54°14′52.57″ пн. ш. 29°47′47.9″ у. д. / 54.247936° пн. ш. 29.796639° у. д. (G) (O) (Я)54°14′52.57″ пн. ш. 29°47′47.9″ у. д. / 54.247936° пн. ш. 29.796639° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Беларусь
Вобласць Магілёўская
Раён Круглянскі
Першае згадванне XVI стагоддзе
Вышыня цэнтра 175 м
Насельніцтва 7,3 тыс. чалавек (2006)
Часавы пояс UTC+3
Тэлефонны код +375 2234
Паштовы індэкс 213188
Круглае (Беларусь)
Круглае
Круглае
Круглае (Магілёўская вобласць)
Круглае
Круглае

Круглае — гарадскі пасёлак у Магілёўскай вобласці Беларусі, цэнтр Круглянскага раёна, на р. Друць. За 78 км на поўночны-захад ад Магілёва, 19 км ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі ОршаМінск. Вузел аўтадарог на Магілёў, Оршу, Шклоў, Талачын, Бялынічы. Насельніцтва 7,3 тыс. чал. (2006).

Змест

[правіць] Гісторыя

Вядомы з 16 ст. як сяло ў складзе Друцкага княства, пазней Аршанскага пав. Віцебскага ваяв. У 2-й пал. 18 ст. мястэчка, 328 жыхароў, належыла вялікаму гетману літоўскаму М. К. Агінскаму. З 1772 вёска ў Магілёўскім павеце Магілёўскай губерні Расійскай імперыі, 462 жыхара (41 двор), працаваў бровар, палатняная фабрыка, належала княгіні К. Дашкавай, якая пабудавала тут праваслаўную царкву. З 1785 — мястэчка. У вайну 1812 у Круглым знахадзілася галоўная кватэра рускіх войскаў на чале з М. І. Кутузавым. У 1880 у Круглым 119 двароў, праваслаўная царква, народнае вучылішча, яўрэйская школа, 3 млыны, праводзіліся 3 кірмашы. На пач. 20 ст. 1,6 тыс. жыхароў, крухмальны завод, 2 вучылішчы, 22 крамы. З 1919 у Гомельскай губерні РСФСР. З 1925 вёска, 1344 жыхары (250 двароў). У 1931—1935 у Талачынскім раёне. З 1935 цэнт Круглянскага раёна. З 1938 у Магілёўскай вобласці. У час Вялікай Айчыннай вайны моцна разбурана, у наваколлях загінулі больш 3 тыс. мірных жыхароў. У 1959—1966 у Бялыніцкім раёне. З 1967 — гарадскі пасёлак.

У паваенныя гады забудоўвалася пераважна драўляныя дамамі сядзібнага тыпу. З 1975 развіваецца паводле генеральнага плану і праекта дэталёвай планіроўкі, у аснову якіх закладзены прынцып раскрыцця забудовы ў бок Друці. Жылы масіў сканцэнтраваны галоўным чынам у цэнтры і ў паўднёвай частцы пасёлка, будуюццв 4-х і 5-павярховыя дамы. Прамысловая зона фарміруецца ў паўночнай частцы.

[правіць] Эканоміка

У пасёлку працуе аддзяленне Магілёўскага малочнага камбіната, ААТ «Круглянскі льнозавод», інш. прадпрыемствы. Гасцініца.

[правіць] Культура

Дзейнічаюць сярэднія школы, школа-інтэрнат, школа мастацтваў, Дом культуры, 2 бібліятэкі, моладзевы цэнтр, Дом рамёстваў. Выдаецца газета «Сельскае жыццё». Круглянскі гісторыка-краязнаўчы музей

[правіць] Выдатныя мясціны

Помнікі: Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан; Магіла ахвяр фашызму; Помнік падпольшчыкам Вялікай Айчыннай вайны; Алея герояў.

[правіць] Вядомыя асобы

[правіць] Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 8. — Мн., 1999.
  • З гісторыі населеных пунктаў Кругляншчыны // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Круглянскага раёна. — Мінск, 1996. — С. 22—25.
  • Круглое // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9;

[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах