З пляцоўкі Вікіпедыя.
Авіньён (фр.: Avignon [aviˈɲɔ̃], акс. Avinhon, лац.: Aven(n)io) — галоўны горад дэпартамента Ваклюз ў Правансе на левым беразе Роны, адзін з самых цікавых гарадоў Францыі, - як па сваім прыгожым месцазнаходжанні, так і па звязаным з ім гістарычным ўспамінам. Месца правядзення найбуйнейшага міжнароднага штогадовага тэатральнага фестывалю.
[правіць] Насельніцтва
Горад Авіньён у XIV стагоддзі налічваў 100 000 жыхароў, пасля рэвалюцыі гэтая колькасць паменшылася да 17 тысяч, а ў 1886 годзе колькасць жыхароў ізноў узрасла да 41 000.
[правіць] Радыёактыўнае забруджванне
Увечар 8 ліпеня 2008 года на ядзернай электрастанцыі і цэнтры перапрацоўкі ядзерных адыходаў у 40 км ад Авіньёна адбыўся разліў 30 кубаметраў вадкасці з неўзбагачаным уранам. Вадкасць патрапіла ў дзве бліжэйшыя рэкі. Улады скрывалі здарэнне ад насельніцтва каля 12 гадзін, пасля чаго заклікалі не піць ваду з рэк і не ёсць злоўленую там рыбу.[1]
[правіць] Выбітныя ўраджэнцы і жыхары
Зноскі
- ↑ Рэактар у Францыі зачынілі з-за ўцечкі