Горад Валансьен
| Горад
Валансьен
Valenciennes
|
||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||
Валансьен (фр.: Valenciennes [valɑ̃sjɛn], пікард. Valinsien, нідэрл.: Valencijn) — горад на поўначы Францыі, камуна ў дэпартаменце Нор. Мае статус супрефектуры. Насельніцтва - 41,3 тыс. чалавек (1999 г.).
Тэрыторыя - 14 км ². Горад размешчаны на беразе ракі Эско (Шэльда).
Змест |
Гісторыя [правіць]
Горад упершыню згадваецца ў 693 годзе ў адным з дакументаў Хлодвіга II. У 843 годзе па Вердэнскай дамове вызначаны статус Валансьена як нейтральнага горада паміж Нейстрыяй і Аўстразіяй. У IX стагоддзі горад, як і ўсе навакольныя тэрыторыі, быў заваяваны нарманамі, а ў 923 годзе стаў часткай герцагства Ніжняя Латарынгія, якое ўваходзіла ў склад Свяшчэннай Рымскай імперыі. Валансьен хутка развіваўся, стаўшы цэнтрам адной з памежных марак імперыі.
У 1008 годзе па Еўропе пракацілася эпідэмія чумы. Паводле мясцовых паданняў Дзева Марыя ўстанавіла вакол Валансьена кардон, які абараніў горад ад эпідэміі. З гэтага часу кожны год жыхары Валансьена праходзяць па крузе працягласцю 14 км вакол горада, па гэтак званаму шляху Святога кардона. У XIV стагоддзі Альберт Баварскі пабудаваў у горадзе Вежу Дадэн, у якой быў усталяваны звон, які да гэтага часу штодня б'е ў гонар Дзевы Марыі Святога кардона.
У Сярэднявеччы Валансьен быў квітнеючым цэнтрам графства Эно. Пасля 1433 году горадам валодалі Філіп III Добры і ягоныя спадчыннікі, спачатку з Бургундcкай дынастыі, а потым з Габсбургаў. У 1560-я гады Валансьен стаў адным з цэнтраў кальвінізму і супраціву прыгнёту пратэстантаў у Іспанскіх Нідэрландах. Пасля жорсткай барацьбы ў 1570 годзе войска герцага Алесандра Фарнезэ захапіла горад і зладзіла масавы гвалт пратэстантаў.
Французскія каралі пачынаючы з Людовіка XI не аднойчы спрабавалі авалодаць горадам. У 1656 годзе ў ходзе бітвы ля Валансьена Іспанская армія пад камандаваннем прынца Хуана Аўстрыйскага разграміла французаў. Толькі ў 1677 годзе Людовік XIV дамогся захопу горада. Па ўмовах Німегенскай дамовы 1678 года тэрыторыя былога графства Эно была падзелена паміж Францыяй і Габсбургамі, і ягоная паўднёвая частка, у тым ліку і Валансьен, адышла да Францыі, пасля чаго горад быў значна ўмацаваны Вабанам. Горад стаў адным з найважнейшых фарпостаў на паўночным усходзе Францыі.
У 1793 годзе падчас вайны першай кааліцыі супраць рэвалюцыйнай Францыі горад быў абложаны, а французская ўлада скасавана. Французская армія адваявала яго толькі ў жніўні 1794 года. У 1890 годзе Валансьен страціў статус крэпасці, і ягоныя магутныя крапасныя сцены былі разбураныя. У 1900 годзе горад быў узнагароджаны Ордэнам Ганаровага легіёна.
Падчас абедзвюх сусветных войн горад быў разбураны, яго цэнтральная частка была адбудавана нанова пасля Другой сусветнай вайны.
Славутасці [правіць]
- Музей вытанчаных мастацтваў захоўвае працы як выхадцаў горада (Антуан Вато, Жан-Батыст Карпо), так і іншых фламандскіх мастакоў (Рубенс, ван Дэйк).
- Некалькі гатычных цэркваў (найстарэйшая — францысканская, асвечана ў 1233 годзе) і вежа Дадэн (XIV стагоддзе).
- «Іспанскі асабняк» XVI стагоддзя, г. з. Бібліятэка езуітаў таго ж часу (нядаўна адрэстаўравана) і бальніца Эно часоў Людовіка XV.
Гарады-пабрацімы [правіць]
Агрыджэнта (іт. Agrigento), Італія
Глівіцы (польск.: Gliwice), Польшча
Дзюрэн (ням.: Düren), Германія
Ічань (Шаблон:Lang-zh-ип), Кітай
Медвей (англ.: Medway), Англія
Масква, Расія
Накка (шв.: Nacka), Швецыя
Обуда (венг. Obuda), Венгрыя
Шалгатарян (венг. Salgótarján), Венгрыя
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горад Валансьен- Official web site of the city: in French
- Discover Valenciennes: in French
- Nordmag History of Valenciennes
- Fortifications of Valenciennes
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Францыі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |