Грайфсвальд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Грайфсвальд)
Грайфсвальд
Greifswald
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Зямля
Каардынаты
Унутраны падзел
8 падраёнаў
Обербургамістр
др. Артур Кёніг (ХДС)
Заснаваны
1199
Плошча
50,50 км²
Вышыня цэнтра
5 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
54610 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
03834
Паштовыя індэксы
17487, 17489, 17491, 17493
Аўтамабільны код
HGW
Афіцыйны код
13 0 01 000
Афіцыйны сайт
greifswald.de (ням.)
Грайфсвальд на карце Германіі ±
Грайфсвальд (Германія)
Грайфсвальд
Грайфсвальд (Мекленбург-Пярэдняя Памеранія)
Грайфсвальд

Гра́йфсвальд, або Грэ́йфсвальд (ням.: Greifswald [ˈɡʁaɪfsvalt], н.-ням.: Griepswohld) — універсітэцкі горад зямельнага падпарадкавання ў Германіі, у зямлі Мекленбург — Пярэдняя Памеранія. Размешчаны ў 30 км на паўднёвы ўсход ад Штральзунда на беразе Грайфсвальдскага заліва, у вусці ракі Рык.

Горад падраздзяляецца на 16 гарадскіх раёнаў. Насельніцтва складае 53 434 чалавека (на 31 снежня 2006 года). Займае плошчу 50,50 км². Афіцыйны код — 13 0 01 000.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XII стагоддзі непадалёк ад сучаснага горада, у землях руян, будуецца багатае абацтва Эльдэна. Яго маляўнічыя разваліны ўславіў грайфсвальдзец Каспар Давід Фрыдрых такімі палотнамі, як «Абацтва ў дубовым лесе». Сам горад упершыню згаданы пад 1209 годам як кірмашовае мястэчка. У 1250 годзе ён атрымаў правы горада і яшчэ праз 30 гадоў уступіў у склад Ганзы. У часы Сярэднявечча ператварыўся ў буйны порт Паўднёвай Балтыкі. З 1648 года па 1815 год, як і ўся Шведская Памеранія, кіраваўся са Стакгольма. Рашэннем Венскага кангрэса (1815) перададзены прускай кароне.

Другая Сусветная вайна[правіць | правіць зыходнік]

З Грайфсвальдам звязаны незвычайны эпізод Другой Сусветнай вайны — 30 красавіка 1945 года горад быў здадзены Чырвонай арміі без бою. Кашталян горада, кавалер Рыцарскага крыжа оберст Рудольф Петэрсхаген, які змяніў свае палітычныя погляды яшчэ пасля ўдзелу ў Сталінградскай бітве, палічыў, што чым весці чарговы бой, калі даўно ўжо вядомы зыход вайны, лепш захаваць горад і жыцці людзей, якія жылі ў ім. Дэлегацыя парламенцёраў з Грайфсвальда, арганізаваная оберстам Петэрсхагенам, у ноч на 30 красавіка ўсталявала кантакт з камандаваннем савецкай Лужскай ордэна Суворава II ступені стралковай дывізіі пад камандваннем генерала С. М. Баршчавога. Пасля ўзгаднення ўмоў капітуляцыі гарнізона савецкія войскі суправадзілі парламенцёраў назад у Грайфсвальд, знішчыўшы групу нацыстаў, якія спрабавалі сарваць гэтыя перамовы. Днём 30 красавіка ў ратушы горада адбылася цырымонія капітуляцыі грайфсвальдскага гарнізона; оберст Петэрсхаген выступіў з прамовай, у якой асабліва падкрэсліў, што яго матывацыя перадачы горада выклікана не тым, што ён з'яўляецца праціўнікам нацысцкага рэжыму, а імкненнем захаваць горад і яго насельніцтва ад жахаў вайны. У гэты дзень у школах і ўніверсітэце працягваліся заняткі, у горадзе панаваў парадак; з боку чырвонаармейцаў марадзёрства і гвалту не было. Пасля былы кашталян быў ганараваны звання ганаровага грамадзяніна Грайфсвальда, да канца жыцця ён займаў невялікую пасаду ў адміністрацыі горада.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Грайфсвальдскі ўніверсітэт, заснаваны 17 кастрычніка 1456 г., дазваляе лічыць горад універсітэцкім. З 55 тыс. жыхароў кожны дзясяты працуе ва ўніверсітэце, а кожны чацвёрты — вучыцца ў ім. Да заснавання ўніверсітэта прыклаў вялікія высілкі бургамістр Грайфсвальда (і першы рэктар) Генрых Рубенаў. З 1763 г. пры ўніверсітэце дзейнічае батанічны сад.
  • Унікальныя помнікі цаглянай готыкі — ратуша сярэдзіны XIV стагоддзя і некалькі цэркваў таго часу (сабор Св. Мікалая, цэрквы Св. Якава і Марыі).
  • Парусная брыганціна «Грайф».

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

У Грайфсвальдзе размешчаны крайні пункт газаправода Паўночны паток.

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]