Горад Дэтройт
| Горад
Дэтройт
Detroit
|
||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||
Дэтро́йт (англ.: Detroit ад фр.: Ville d’étroit «горад праліва»), горад у ЗША, графства Вэйн, ПдУ штат Мічыган, на р. Дэтройт.
Насельніцтва: 887 тыс. (2005), метраполіс: 4469 тыс. (2005). Паселішча з 1701, горад з 1815.
Найбольшы горад у штаце Мічыган. Порт і значны вузел чыгуначных ліній і суднаходства па Вялікіх Азёрах. Тунель і грузавы паром Дэтройт-Віндзар (Антарыё, Канада), міжнародны мост Амбасадар, Мічыганскі цэнтральны чыгуначны тунель.
Прамысловасць: аўтамабільная і запасных частак, біятэхналогіі, інфарматыка, нанатэхналогіі і інш.
Універсітэт штата ім. Вэйна, Коледж Мэрыгроўв, Універсітэт Дэтройт-Мерсі, і інш.
Еўрапейскае засяленне пачалося з заснавання французскіх форту і паселішча Антуанам дэ ла Мотам Кадзілакам пад назвай Форт-д'Этройт («форт праліва») (1701). У брытанскім уладанні (1760). У амерыканскім уладанні (1796). Першая сталіца тэрыторыі, потым штата (1805—1847). Пажар (1805) знішчыў амаль увесь горад. Узяты брытанскім войскам (1812), амерыканскім войскам (1813). З развіццём воднага і наземнага транспарту горад хутка вырас у 1830-я. Дзейнасць Генры Форда і іншых зрабіла горад, у свой час, «аўтамабільнай сталіцай свету» (адсюль прыдомкі, напр., Motor Town і Motown). Горад быў вядучым цэнтрам ваеннай вытворчасці ў час 1-й і 2-й сусв. войнаў.
Гарады-пабрацімы Дэтройта [правіць]
Чунцын (кіт. трад. 重慶市, спр. 重庆市 , піньінь: Chóngqìng), Кітай
Дубай (араб.: دبيّ), ААЭ
Кітвэ (англ.: Kitwe), Замбія
Мінск, Беларусь
Насау (англ.: Nassau), Багамы
Таёта (яп.: 豊田市), Японія
Турын (іт. Torino), Італія
Чарнігаў (укр.: Чернігів), Украіна
Вядомыя асобы [правіць]
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горад Дэтройт- Афіцыйны сайт
- Сайт «Забыты Дэтройт»
- Дэйтройт — самы няшчасны горад ЗША.
- Дэтройт. Разбураны горад
- Сайт фатографаў, якія знялі разбураны Дэтройт
- Афіцыйнае відэа горада